Курение в нетрезвом виде стало причиной пожара в Островце
Аб пажары ў кватэры па вуліцы Валадарскага, 65 «А» у службу выратавання паведаміла суседка. На момант прыбыцця на месца здарэння прадстаўнікоў аддзела па надзывайных сітуацыях ужо было ўстаноўлена, што ў кватэры на першым паверсе гарыць мэбля, і ў памяшканні назіраецца моцнае задымленне.
Супрацоўнікі МНС з палаючай кватэры выратавалі гаспадыню, дворніка РУП ЖКГ, якую даставілі ў Астравецкую бальніцу ў рэанімацыйнае аддзяленне з апёкамі 50-ці працэнтаў тулава і ніжніх канечнасцей другой і трэцяй ступені.
Суседзі пацярпеўшую жанчыну характарызуюць, як асобу, што злоўжывае спіртным. Як высветлілася, пажар пачаўся ў спальным пакоі і прычынай яго стала курэнне ў пасцелі гаспадыні, якая знаходзілася ў нецвярозым стане.
----------------------------
А. ШЫЦЬ, інспектар групы прафілактыкі РАНС.