Купите ёлочку

Кожны жадаючы зможа набыць навагодняе дрэва на традыцыйных ёлачных кірмашах, якія сёлета будуць працаваць з 9 гадзін раніцы да 6 гадзін вечара з 20 снежня 2014 года і прадоўжацца да 5 студзеня 2015 года.
Астраўчане змогуць набыць хвойнае дрэва ля кінаканцэртнай залы “Астравец”, у мікрараёне Валадарскага і ў Астравецкім лясніцтве. Выбраць зялёную прыгажуню на свой густ жыхары аграгарадкоў і найбольш вялікіх вёсак змогуць у лясніцтве па месцы жыхарства або на кірмашах каля гандлёвых кропак райспажыўтаварыства.

Хвойнае дрэва вышынёй да метра сёлета будзе каштаваць 78 тысяч рублёў.  Елка або сасна вышынёй ад метра да двух “пацягне” на 90 тысяч рублёў, а трохмятровая зялёная прыгажуня абыдзецца ў 120 тысяч рублёў. А вось за чатырохмятровае навагодняе дрэва давядзецца заплаціць 144 тысячы рублёў.

Спецыялістамі Астравецкага лясгасу і аховы прыроды і навакольнага асяроддзя напярэдадні святаў будзе арганізавана ўзмоцненая ахова ляснога фонду. Аматараў бясплатных елачак чакае штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь (да 7,5 мільёнаў рублёў) –  кампенсацыя за нанесеную шкоду і аплата кошту спілаванага дрэва.

Пагэтаму набывайце навагоднія дрэвы на кірмашы і са спакойным сэрцам сустракайце святы!