Куда в Островце можно сдать крупные отходы
На дні інфармавання насельніцтва, які прайшоў 16 чэрвеня, паступіла пытанне: куды ў Астраўцы можна здаць буйныя адыходы кшталту непрацуючай мікрахвалёўкі? У РУП ЖКГ, куды было пераадрасавана пытанне, паведамілі, што для збору і захоўвання буйнагабарытных адыходаў і непрыгоднай для выкарыстання бытавой тэхнікі (тэлевізары, халадзільнікі, газавыя пліты і іншае) арганізавана спецыяльная пляцоўка, якая знаходзіцца па адрасу: вул. Кастрычніцкая, 13 (былы камбінат будаўнічых матэрыялаў). Таму, калі ў вас з’явілася непатрэбная тэхніка, прывозьце яе менавіта туды.
Жыхары вёсак, якія не могуць самі даставіць такія адыходы, могуць заказаць платныя транспартныя паслугі. Кошт і іншую больш падрабязную інфармацыю можна ўдакладніць у РУП ЖКГ.
Марына МАЦКЕВІЧ
