Куда отправить ребёнка отдыхать

1
З набліжэннем лета ў дарослых паўстае пытанне: у які летнік адправіць дзіця на аздараўленне? Дапамагчы разабрацца мы папрасілі галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама Вольгу Міхайлаўну Балунда.


– Сёлета ў нашым раёне плануецца адкрыць 15 прышкольных летнікаў з дзённым знаходжаннем дзяцей, у якіх змогуць аздаравіцца 380 школьнікаў. Працаваць яны будуць з 1 па 20 чэрвеня, а кошт бацькоўскіх узносаў за 18 дзён адпачынку складзе ад 285 600 да 406 700 рублёў у залежнасці ад узросту дзяцей. У гарадскіх школах прышкольныя летнікі будуць працаваць у дзве змены – другая пачнецца з 3 жніўня.

Сёлета прадоўжыць сваю работу дзённы летнік на базе дзіцячай юнацка-спартыўнай школы – тут пройдуць аздараўленне 40 спартсменаў рознага ўзросту.

Як і ў мінулыя гады, у Гервяцкай, Гудагайскай школах і СШ №2 будуць створаны летнікі працы і адпачынку – папрацаваць і аздаравіцца тут змогуць 50 школьнікаў. Кошт пуцёўкі ў такі летнік складзе 336 700 беларускіх рублёў.

Акрамя летнікаў з дзённым знаходжаннем, у раёне будзе працаваць стацыянарны летнік “Ластаўка” і пяць профільных – у іх змогуць адпачыць 440 школьнікаў з 6 да 17 гадоў.

На базе “Ластаўкі” будуць арганізаваны тры змены. Першая працягнецца дзевяць дзён – з 8 па 16 чэрвеня. Юнакі, якія закончылі 10 клас, будуць праходзіць тут практыку па курсе “Дапрызыўная падрыхтоўка”. Кошт пуцёўкі – 743 900 беларускіх рублёў.

У гэты ж час на базе “Ластаўкі” будзе працаваць аздараўленчы летнік ваенна-патрыятычнага профілю “Дазор” для 13 вучняў кадэцкага класа Гудагайскай школы. Кадэты не толькі адпачнуць, але і пройдуць навучанне на базе аддзела пагранічнай службы “Гудагай”. Бацькоўская плата за адпачынак у гэтым летніку складзе 754 700 беларускіх рублёў.

Другая змена “Ластаўкі” пачнецца 24 чэрвеня, трэцяя – 22 ліпеня. Усяго ж за лета тут адпачнуць 312 дзяцей. Кошт пуцёўкі залежыць ад узросту дзяцей: за 18 дзён адпачынку школьнікаў 6-10 гадоў бацькоўская плата складзе 1 192 400 беларускіх рублёў, 11-13 гадоў – 1 282 400, для падлеткаў ва ўзросце 14- 17 гадоў – 1 340 600 беларускіх рублёў.

Прадоўжаць працу і профільныя летнікі. Трыццаць адораных школьнікаў, якія маюць дасягненні на прадмет- ных алімпіядах, з 14 чэрвеня змогуць адпачыць у летніку “Алімпіёнік”, які размесціцца ў Падольскім НПК. Бацькоўская даплата за пуцёўку складзе 856 400 для школьнікаў 11-13 гадоў і 914 600 для 14-17-гадовых“алімпіёнікаў”.

Палатачны летнік “Вандроўнік” размесціцца ў Міхалішках. Тут з 15 чэрвеня на працягу дзевяці дзён змогуць адпачыць 25 юных турыстаў. А кошт пуцёўкіскладзе 652 900 беларускіх рублёў.

Вялікай папулярнасцю ў школьнікаў і іх бацькоў карыстаецца летнік для актыву вучнёўскага самакіраваня і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў “Вясёлка” – ён будзе працаваць на базе Рытанскага НПК з 30 чэрвеня, а адпачыць і аздаравіцца тут змогуць 40 актывістаў. Кошт пуцёўкі ў гэты летнік вагаецца ў залежнасці ад узросту дзіцяці ад 880 200 да 1 028 400 беларускіх рублёў.

Упершыню ў раёне будзе адкрыты эколага-краязнаўчы летнік “Экакраязнаўцы”. Ініцыятарам стварэння лагера такога профілю з’яўляецца кіраўнік Варнянскага школьнага лясніцтва “Лесавічок” Алена Іванаўна Юркойць. Яго наведвальнікамі стануць 20 вучняў, якія зоймуцца даследчай дзейнасцю і змогуць прайсціся па экалагічных сцежках, распрацаваных лясніцтвам. Кошт адпачынку ў гэтым лагеры складзе ад 841 000 да 899 200.


Уся неабходная інфармацыя аб набыцці пуцёвак і іх кошце размешчана на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму ostrovec.grodno.unibel.by.

Алена ЯРАШЭВІЧ.