Кто убирает Островец после снегопада


На барацьбу з наступствамі зімы выправіліся не толькі жыхары, якія, хто з вечара серады, хто з самага ранку чацвярга, шчыравалі на дарожках і пад’ездах да двароў. 

Вызваляць астраўчан ад снежнага палону  з першых часоў снегападу ўзяліся і работнікі жыллёва-камунальнай службы. Уручную і з дапамогай тэхнікі яны працуюць амаль без перапынку з самага ранку і нават ноччу.

Так, на ўборцы снегу ў ЖКГ задзейнічана 7 адзінак спецтэхнікі і амаль 60 чалавек працаўнікоў. Заявак ад насельніцтва паступіла шмат, таму работы ў  камульнікаў хопіць надоўга. 



Ва ўзмоцненым рэжыме на дарогах раёна днём і ноччу працуюць дарожнікі: задзейнічана 10 адзінак тэхнікі – на Астравеччыне быў аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пасля расчысткі праездаў работнікі ДРБУ-159 прыступілі да пашырэння дарог, у бліжэйшы час пачнуць працаваць на вуліцах населеных пунктаў, за якія адказвае арганізацыя.




________________________________________________________________________

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович