Кто родился в День освобождения?
3 ліпеня 2014 года Беларусь будзе адзначаць 70-годдзе з Дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтае свята з’яўляецца сімвалам свабоды і незалежнасці беларускай нацыі і нагадвае грамадзянам пра важнасць міру і спакою на зямлі.РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі” не засталося ўбаку ад гэтай знамянальнай падзеі і прысвяціла яму 490-ты тыраж “Суперлато” (дата розыгрышу – 6 ліпеня 2014 года).
У сувязі з вялікай значнасцю Дня вызвалення для нашай краіны РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі” сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь праводзіць новую дабрачынную акцыю, накіраваную на прыцягненне ўвагі грамадства да лёсавызначальных гістарычных падзей.
4 ліпеня каля стэлы “Мінск – горад-герой” кіраўнікі Міністэрстваў і прадпрыемстваў павіншуюць і матэрыяльна падтрымаюць людзей, якія нарадзіліся 3 ліпеня 1944 года. Іх з’яўленне на свет у гэты ўрачысты дзень азнамяноўвае вялікае вызваленне нашай краіны і даказвае факт яе ўступлення ў новы этап мірнага жыцця. Кожнаму з такіх грамадзян будзе ўручаны грашовы падарунак у памеры 1 мільён беларускіх рублёў.
Для ўдзелу ў акцыі і атрымання грошай грамадзянін, які нарадзіўся 3 ліпеня 1944 года, павінен у тэрмін да 2 ліпеня 2014 года прайсці працэдуру рэгістрацыі ў арганізатара акцыі – РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі” па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 49, пакой 315, тэл.: 8-017-288-20-55, 8-029-388-20-55.
