Кто откачает канализацию?
У рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда” звярнулася жыхарка Астраўца, якую турбавалі два пытанні. Па-першае, жанчына цікавілася, ці магчыма з Астравецкім РУП ЖКГ заключыць доўгатэрміновы дагавор на адпампоўванне каналізацыйнай сістэмы.– Я выхоўваю маленькае дзіця, і кожны тыдзень – а менавіта такія патрэбы па адпампоўванні каналізацыйнай сістэмы ў маім доме – асабіста звяртацца ў ЖКГ з заявай проста не маю магчымасці, – расказвала жанчына.
Таму Наталля цікавілася: ці магчыма заключыць дагавор хаця б на месяц?
Жанчына таксама пыталася: чаму кошт адпампоўвання каналізацыі ў РУП ЖКГ і ў індывідуальных прадпрымальнікаў адрозніваецца?
За адказамі мы спачатку звярнуліся ў дыспетчарскую службу Астравецкага РУП ЖКГ, дзе нам паведамілі, што адпампоўванне каналізацыйнай сістэмы ў дамах грамадзян адбываецца па факце аплаты.
Напрыклад, сёння вы прыйшлі ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, напісалі заяву і аплацілі кошт паслугі – зараз яна каштуе 76 тысяч беларускіх рублёў, – заўтра спецыяльная тэхніка прыедзе і акажа паслугу.
Прычым напісаць заяву і аплаціць кошт работ можа не толькі сам гаспадар дома, але і іншы чалавек.
А вось заключыць дагавор на нявызначаны тэрмін, нават на месяц, пакуль што няма магчымасці.
З другім пытаннем – пра кошт адпампоўвання каналізацыі – мы звярнуліся ў падатковую інспекцыю Астравецкага раёна.
І даведаліся, што цану на аказанне паслуг індывідуальны прадпрымальнік выстаўляе сам, зыходзячы са сваіх затрат.
Практыка паказвае, што ў прыватніка кошт адпампоўвання каналізацыі большы – 100-120 тысяч беларускіх рублёў. Але іх паслугі ўсё роўна карыстаюцца большым попытам, бо прадпрымальнік прыедзе па аднаму тэлефоннаму званку, а раённых камунальнікаў, як бачна, кожны раз трэба прасіць асабіста.
-----------------------
Падрыхтавала Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота з сайта bboard.com.ua.
