Короткое замыкание электропроводки и выпавший уголь стали причинами двух пожаров в Островецком районе

Пажар – агульная бяда. Некантралюемы агонь пераходзіць з кватэры ў кватэру, з паверха на паверх, з хаты ў хату, не шкадуючы на сваім шляху нікога і нічога. Таму людзям неабходна задумацца, ці ёсць у іх дамах парушэнні, якія могуць прывесці да трагедыі?

Ноччу 26 студзеня загарэлася летняя кухня ў Трокеніках. На жаль, узгаранне было выяўлена позна.
Гаспадар пабудовы патэлефанаваў у службу выратавання і паведаміў, што ў летняй кухні яго дома гарыць маёмасць. Да прыбыцця падрадзяленняў МНС агонь цалкам ахапіў будынак.
У выніку пажару летняя кухня была знішчана. Прычынай пажару паслужыла кароткае замыканне электраправодкі.
Яшчэ адзін пажар адбыўся раніцай 9 лютага. На гэты раз загарэлася хата ў вёсцы Тракелі. Дом належыць 81-летняй пенсіянерцы, у якім яна пражывае адна. Аб пажары ў службу выратавання паведаміла дачка гаспадыні.
Як стала вядома, бабуля раніцай распаліла печ і выйшла на вуліцу па гаспадарчай неабходнасці. Праз пэўны час, вяртаючыся назад, яна ўбачыла, што праз незачыненыя дзверы вырываецца густы дым. Аб гэтым жанчына паведаміла сваёй суседцы, якая і патэлефанавала дачцэ гаспадыні.
Па прыбыцці на месца выкліку падрадзяленняў МНС было выяўлена задымленне ўнутры жылога дома. У выніку пажару часткова знішчана маёмасць. Прычынай пажару стала пакінутая без нагляду печ, як лічаць спецыялісты – выпадзенне вуглёў з яе.


-----------------------------
Сяргей ДЫДЫШКА.