Главная→Новости→Новости→Конкурс “Сваё, астравецкае”. Кіраўнік з 44 -гадовым стажам – хто ён?
Конкурс “Сваё, астравецкае”. Кіраўнік з 44 -гадовым стажам – хто ён?
Чарговы этап конкурсу «Сваё, астравецкае» таксама будзе персанальным. Але на гэты раз мы свядома вырашылі абмежаваць колькасць падказак, каб ускладніць задачу ўдзельнікам. І ўсё ж спадзяёмся, што правільныя адказы будуць, бо чалавек, працоўны і жыццёвы шлях якога мы прапануем узгадаць, – асоба ўнікальная. Калі б нехта парупіўся скласці кнігу рэкордаў Астравеччыны, то ён, безумоўна, заняў бы годнае месца на яе старонках як кіраўнік, які ўзначальваў сельгаспрадпрыемства на працягу 44 гадоў і вывеў калгас з мільённымі даўгамі ў лік пераможцаў Усесаюзных спаборніцтваў.
Дазволім сабе толькі адну падказку: ён мясцовы жыхар і, як кажуць у народзе, дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся.
Хто гэта і што вы ведаеце пра гэтую ўнікальную асобу?
Чакаем адказы на электронную (ostrov_red@ostrovets.by) і звычайную (Астравец, вул. Энгельса, 2А) пошты рэдакцыі да 25 чэрвеня.
(Звярніце ўвагу: на гэты раз тэрмін падрыхтоўкі адказаў скарочаны, бо плануем надрукаваць іх у святочным нумары «Астравецкай праўды», прысвечаным Дню Незалежнасці.)