Конкурс навагодніх інтэр’ераў аб’яўляе рэдакцыя

Святочны настрой, як правіла, адчуваецца не толькі калі дома пахне мандарынамі і хвояй. Для многіх традыцыйным стала афармленне інтэр’еру сямейнага гняздзечка. Камін у атачэнні ёлачных гірлянд, тэматычныя цацкі і свечкі, выцінанкі і сняжынкі – варыянтаў упрыгожванняў не пералічыць.

Дасылайце на электронную пошту рэдакцыі ostrov_red@tut.by здымкі навагодняга інтэр’еру (ад аднаго ўдзельніка не больш 2-х фота), абавязкова ўкажыце аўтара і кантакт­ны тэлефон. 

Лепшае, па меркаванні рэдакцыйнага журы, убранне будзе адзначана Дыпломам пераможцы і падарункам ад «Астравецкай праўды». 

Увага: здымкі прымаюцца да 24 снежня ўключна.
1.jpg
Текст: Главный администратор