Конкурс "Лепшы прадпрымальнік 2010 года"
Астравецкі райвыканкам паведамляе аб правядзенні абласнога конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2010 года”.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць зарэгістраваныя на тэрыторыі Гродзенскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі, камерцыйныя арганізацыі прыватнай формы ўласнасці, у статутным фондзе якіх доля дзяржавы складае не больш 50 працэнтаў, дасягнуўшыя высокіх фінансавых і эканамічных паказчыкаў за справаздачны перыяд.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі звяртацца ў аддзел эканомікі Астравецкага райвыканкама ці па тэлефонах: 22-3-95, 22-6-78.