Команда Островецкого опытного лесхоза достойно выступила на первом областном отраслевом турслёте
Каманда Астравецкага вопытнага лясгаса ўдала выступіла на першым абласным турыстычным злёце сярод работнікаў Гродзенскага ДВЛГА, які прысвяцілі Году якасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На маляўнічым беразе ракі Шчары сабралася звыш 11 каманд, у іх ліку астравецкі “Лясны дазор”.
Удзельнікам трэба было прадэманстраваць не толькі прафесійныя веды і ўменні, такія, напрыклад, як лясная таксацыя, але і крэатыўна прадэманстраваць свае таленты ў візітоўцы, прыгатаванні стравы і абуладкаванні быту.




У спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні каманда ў складзе майстра лесу Палушскага лясніцтва Вікторыі Гук, начальніка аддзела прамысловай вытворчасці Дзмітрыя Мекіна і станочніка дрэваапрацоўчага цэха Аляксея Багаева заняла 3 месца.
Машыніст лесанарыхтоўчай тэхнікі Павел Афонін прадэманстраваў трэці вынік у колцы дроў, а станочнік дрэваапрацоўчага цэха Аляксей Анімуцкі – у тэхніцы велатурызму.
Віншуем прызёраў лясной абласной спартакіяды!




Фота з архіва лясгаса.
