Коллектив социально-педагогического центра и воспитанники приюта выражают благодарность всем, кто оказал посильную помощь детям, оказавшимся в сложной жизненной ситуации
Вось і адшумелі навагоднія святы. За гэты час у дзіцячым сацыяльным прытулку пабывала шмат гасцей. Людзі, розныя па прафесіі і па характары, не засталіся ўбаку і аказалі пасільную дапамогу дзеткам, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.Калектыў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і выхаванцы прытулку ад усяго сэрца дзякуюць супрацоўнікам Аўтапарка №4 за набор посуду для новай мікрахвалёўкі і штучную ёлку, якая не губляла сваіх іголак на працягу ўсіх зімовых канікул; СВК “Варняны” – за насценныя гадзіннікі ў дзіцячых пакоях; Следчы камітэт – за настольныя лямпы; пагранкамендатуру – за дзіцячыя палаткі і вясёлае віншаванне не толькі ад Дзядулі Мароза і Снягуркі, але і ад службовага сабакі.
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі падарыў нашым выхаванцам цікавую гульнявую праграму, новыя карнавальныя касцюмы і маскі ад піянерскіх дружын, а СШ №1 Астраўца, Рымдзюнская СШ з літоўскай мовай навучання, валанцёры з Міхалішкаўскай школы прывезлі ў прытулак канцылярскія прылады. Калектыў Варнянскага сельскага дома культуры парадаваў рабят сваім выступленнем, а вучні Нядзельнай школы пры астравецкім храме святых апосталаў Пятра і Паўла падарылі прадстаўленне пра Ражаство.
Валанцёры Галіна і Кацярына з Мінска падарылі дзеткам не толькі развіваючыя гульні, санкі, але і магчымасць убачыць навагодні спектакль на сцэне кінаканцэртнай залы “Мінск”. Астравецкае аддзяленне Белдзяржстраху на цэлы год застрахавала кожнага хлопчыка і дзяўчынку ад няшчаснага выпадку і хваробы.
Хочацца падзякаваць і раённаму аддзяленню ўнутраных спраў, Астравецрайгазу, СВК “Гервяты” за тое, што не забыліся пра нашых выхаванцаў, а Астравецкай раённай арганізацыі прафкамаў, Ашмянскай мытні і прыватным асобам – за добраахвотныя ахвяраванні на дабрачынны рахунак сацыяльна-педагагічнага цэнтра.
За гэты час у сацыяльнага прытулку з’явіліся сапраўдныя сябры – гэта тыя людзі, якія дапамагаюць не толькі ў святы: браты Пятровічы, С. Кабарда, В. Корань, С. Еўтушэнка…
Дзякуючы вашай дапамозе і падтрымцы рабяты з сацыяльнага прытулку па-сапраўднаму адчулі смак навагодніх святаў.
А. ГАЛУЗІНА, загадчыца дзіцячага сацыяльнага прытулка.
Фота з сайта newholidays.ru.
