Колькасць насельніцтва Астравецкага раёна скарацілася
На 1 студзеня 2011 года колькасць насельніцтва раёна з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2009 года склала 24 тысячы чалавек і скарацілася з пачатку 2010 года на 0,2 тысячы чалавек.
За 12 месяцаў 2010 года ў раёне нарадзілася 271 дзіця, што на 10,6 працэнта менш, чым за адпаведны перыяд 2009 года, колькасць памерлых скарацілася на 3,6 працэнта. Натуральнае змяншэнне насельніцтва павялічылася на 7 працэнтаў.
У Астраўцы назіраецца натуральны прырост насельніцтва, які склаў 48 чалавек, што ў 1,7 раза больш, чым за адпаведны перыяд 2009 года. У сельскай мясцовасці колькасць нованароджаных скарацілася на 17,4 працэнта, а колькасць памерлых павялічылася на 0,7 працэнта. Натуральнае змяншэнне павялічылася на 14,9 працэнта.
У структуры прычын смерці насельніцтва раёна па-ранейшаму першае месца займаюць хваробы сістэмы кровазвароту – 54,6 працэнта, знешнія прычыны смерці (няшчасныя выпадкі, атручванні і траўмы, забойствы, самазабойствы) склалі 11,3 працэнта, новаўтварэнні – 7,6 працэнта, хваробы органаў дыхання – 3,7 працэнта.
У раёне за 2010 год зарэгістравана 199 шлюбаў і 74 разводы. У параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года колькасць шлюбаў павялічылася на 16,4 працэнта, а разводаў – на 39,6 працэнта.
На тэрыторыю раёна за 12 месяцаў 2010 года прыбыў 591 чалавек і выбыў 531 чалавек. Станоўчае сальда міграцыі склала 60 чалавек, супраць адмоўнага сальда міграцыі (153 чалавекі) за 2009 год.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.