Кнігі Міколы Мятліцкага падарыла Астравецкай раённай бібліятэцы ўдава паэта

Бібліятэчны фонд папоўнілі 66 кніг – такі падарунак Ірына Мятліцкая прысвяціла 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Ужо мінула амаль 5 гадоў, як пайшоў з жыцця паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі, але ў спадчыну ён пакінуў мноства цудоўных твораў.

Дзякуючы добрай справе ўдавы паэта ў фондзе Астравецкай раённай бібліятэкі з’явіліся кнігі «Мой дзень зямны», «Горкі вырай», «Палескі смутак», «Чаканне сонца», «Хойніцкі сшытак», «Жыцця глыбінныя віры», «Прайсці праз зону», «Сарока з праспекта», «Бяссмертнік» «Чарнобыльская рана» і іншыя.



Вольга Заянчкоўская, раённая бібліятэка.