Кнігі і гульні прывезлі бібліятэкары ў «Ластаўку»
Падчас летніх канікул па добрай традыцыі раённая бібліятэка наведала дзіцячы аздараўленчы лагер «Ластаўка».
Вось і нядаўна бібліятэка на колах завітала да дзяцей. Выхаванцы шчыра віталі гасцей і ўдзельнічалі ў прапанаваных мерапрыемствах.
На гэты раз іх чакаў бібліяквэст «Вітай, лета! Вітай, кніга!» з цікавымі заданнямі, гульнывымі кропкамі і станцыямі з незвычайнымі пытаннямі.
Пасля бібліятэкары пазнаёмілі выхаванцаў лагера з кніжнымі навінкамі.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.
