ККЗ "Островец" собрал вместе лучших педагогов района

Урачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка, прайшоў у кінаканцэртнай зале “Астравец”.

Павіншаваць педагогаў з прафесійным святам прыйшоў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла. Ён не толькі адрасаваў словы ўдзячнасці за працу, але і ўручыў Падзячныя пісьмы Астравецкага раённага Савета дэпутатаў галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі Я.Б. Петрык, настаўніку-дэфектолагу СШ №1 Н.М. Дземяшкевіч, настаўніцы пачатковых класаў гімназіі №1 Т.В. Казак. Ганаровыя граматы аддзела адукацыі за добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў педагагічнай дзейнасці начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Іосіфаўна Станкевіч уручыла Т.В. Берняковіч (гімназія №1), А.Ч. Бумбуль (гімназія №1), Н.В. Вальчук (гімназія №1), Т.Б. Максімюк (Гервяцкая СШ), Г.К. Чахрач (Варонскі НПК), А.З. Памецька (Спондаўская СШ), І.Ч. Казак (Міхалішкаўская СШ), Е.Я. Родзь (Міхалішкаўская СШ), Г.А. Восаравай (ДЦРД №1), Э.Б. Аўтушэнка (вучэбна-метадычны кабінет), В.В. Сцефановіч (цэнтр творчасці).
Старшыня раённага камітэта прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Васільеўна Ярмоліч уручыла Падзячнае пісьмо цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі старшыні прафкама Варонскага дзіцячага сада-пачатковай школы Г.М. Лагуцік. Ганаровыя граматы абласнога камітэта прафсаюза былі ўручаны В.К. Казаку (Міхалішкаўская СШ), В.З. Лаздоўскай (Дайлідская БШ), В.Э. Казюлевіч (Мальскі НПК), Л.І. Анімуцкай (Альхоўская СШ).
Ганаровыя граматы раённага прафсаюзнага камітэта з рук Л.В. Ярмоліч атрымалі А.Л. Іванцэвіч (Кямелішкаўскі НПК), Н.Т. Мажэйка (гімназія №1), В.С. Буйко (Кямелішкаўскі НПК), Д.С. Сухарэўская (Альхоўскі дзіцячы сад).
З падарункамі прыйшла на свята педагогаў старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Наталля Уладзіміраўна Сянюць. Падарункі атрымалі “пярвічкі”, якія з’яўляюцца прыкладамі лепшай арганізацыі работы, дынамічна і актыўна развіваюцца. Гэта пярвічныя арганізацыі аддзела адукацыі, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1, Альхоўскай СШ, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Гудагайскай сярэдняй школы, СШ №1, Кямелішкаўскага, Рытанскага і Падольскага НПК.
Словы ўдзячнасці педагогам адрасавалі таксама пракурор раёна Аляксандр Іосіфавіч Марцінчык і намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Канстанцінавіч Дыдышка. Сяргей Канстанцінавіч таксама ўручыў граматы дырэктарам СШ №1 і Спондаўскай сярэдняй школы за актыўнае супрацоўніцтва.


--------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.