«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі»
З нагоды свята Божага Нараджэння складаю ўсім вам, дарагія браты і сёстры, самыя сардэчныя пажаданні.
Езус прыйшоў у свет, каб асвяціць сваёй ласкай нас, сем’і, грамадства… Няхай нараджэнне Дзіцяткі Езуса абудзіць радасць, умацуе надзею і распаліць любоў у кожным чалавечым сэрцы. Няхай добрая навіна аб Сыне Божым, які стаў адным з нас, зробіць нас здольнымі заўважыць Яго ў бліжніх.
Жадаю вам радасці, спакою і ўзаемнай любові ў свята Божага Нараджэння. А святло віфліемскай зоркі няхай асвятляе шлях вашага хрысціянскага жыцця ў Новым 2022 годзе!
Ад імя святароў
Астравецкага дэканату,
ксёндз-канонік
Юзаф БАГДЗЕВІЧ.