Хутка Новы год: павіншуй землякоў праз «Цік Ток»
Арыгінальна павіншаваць астраўчан з наступаючым Новым 2024 годам прапануюць «Астравецкая праўда” і прафсаюзы.
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе відэавіншаванняў арганізацыі і прадпрыемствы Астравеччыны, дзе ёсць прафсаюзныя пярвічкі.
Умовы:
– відэа зняць у фармаце “ЦікТок ”;
– працягласць – не больш за хвіліну;
– колькасць работ ад адной арганізацыі – 1;
– выкарыстанне назвы прафсаюзнай арганізацыі або яе сімволікі вітаюцца.
УВАГА!
Конкурсныя работы не павінны быць змешчаны ў іншых крыніцах да моманту іх апублікавання на каналах раённай газеты і раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Відэа прымаем з 1 па 28 снежня (да 17.00) уключна.
Работы прыносьце ў рэдакцыю газеты (г.Астравец, вул.Энгельса, 2а) або ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў (г.Астравец, вул.Кастрычніцкая, 5).
Журы вызначыць пераможцаў, якія атрымаюць падарункі. Віншаванні можна будзе глядзець ў “ЦікТоку” “Астравецкай праўды” з 28 снежня.
Павіншуем землякоў, калег і родных разам!
_________________________________________________________________
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
