Хто з астраўчан паехаў на абласныя «Дажынкі» ў Зэльву
Сёння ў Зэльве праходзіць абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2023. Хто прадставіць наш раён на галоўным свяце аграрыяў, расказала першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Умрыхіна:
– У складзе астравецкай дэлегацыі на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Шалудзіным і яго першым намеснікам Іванам Карнілам 12 чалавек. Сельгаспрадпрыемствы раёна прадстаўляюць два кіраўнікі: дырэктар КСУП “Гервяты” Ігар Жданаў і дырэктар сельгастэхнікі Аляксандр Шчука. Граматамі рознага ўзроўню будуць адзначаны работнікі, якія не адзін год аддалі аграпрамысловаму комплексу раёна, у тым ліку і жніву: загадчык цэнтральным зернескладам КСУП “Гудагай” Мелання Бразінская, галоўны інжынер гэтай гаспадаркі Павел Гваздоў, вадзіцель і трактарыст-машыніст КСУП “Варняны” Уладзімір Грынцэвіч і Валерый Дзенюш, вадзіцель КСУП “Гервяты” Андрэй Вінцкусь.
Адзначу, што ўсе сегаспрадпрыемствы раёна, культура актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да абласнога свята агарыяў. За гэта ім вялікая ўдзячнасць – а таксама тым людзям, якія ў гэты дзень працуюць у полі і на фермах.
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ. Фота з архіва “АП”.
