Хто стаў пераможцам конкурсу “Што б гэта значыла?”
Усяго ж у гэтым этапе конкурсу прыняло ўдзел 12 чалавек, некаторыя дасылалі па некалькі варыянтаў подпісаў – усяго іх набралася 22. Адказы пакідалі ў каментарыях у сацыяльных сетках, дасылалі на старую добрую ці электронную пошты рэдакцыі. Што ж, перафразіраваўшы вядомае выслоўе, можна сказаць, што тут усе сродкі добрыя – акрамя маўчання.
Што ж убачылі на здымку нашы канкурсанты?
Пераможца мінулага этапу Марына Кавалеўская глыбакадумна разважае, разглядаючы здымак:
Тут, на гэтым фотаздымку,
Многа можна ўбачыць…
Немагчыма ўраз сказаць:
Што ж гэта ўсё значыць?
Тут на заднiм плане – ферма,
А пад шыльдаю – бутэлька…
Бачу тут я i каня,
А гаспадара – няма.
Паглядзеў на надпiс конь,
Калі выйшаў з фермы:
«Тут дарогу перайсцi
Бяспечней, напэўна».
Раз няма каму вясцi –
Рашыў сам дахаты йсцi.
«Не мудрствуя лукаво» ацаніла здымак Ванда Масцяніца:
Вучыць знак гэты дарожны:
Трэба быць тут асцярожным.
Рана, вечарам ці ўночы
Можа бегчы хто ахвочы.
Андрэй Заранковіч, добра прыгледзеўшыся да здымка, зрабіў выснову:
Да Лошадкин просто запутался в этот знак! Интересно, что он сейчас думает о том человеке, который его вмонтировал на пастбище?
Пра свае думкі «Лашадкін» нам, на жаль, не паведаміў. Таму нашы канкурсанты прыпісваюць яму свае.
Да прыкладу, Ларыса Гупянец скрушліва заўважае:
Не было раней такога:
Вёска вымерла ці спіць?..
Застаецца хоць з канём
Цераз плот пагаманіць.
Пра што з канём можна пагаварыць – на тое ў Ларысы таксама ёсць варыянт: вядома ж, пра сваё, жаночае, набалелае:
– Як жывеш, суседка Аза?
– Ды пра што тут гаварыць?
Мой казліна спіць, зараза...
– Мой гультай таксама спіць.
Хоць большасць канкурсантаў убачылі на здымку жывую ілюстрацыю да правілаў дарожнага руху – і абмяркоўвалі яе ў розных варыянтах і інтэрпрэтацыях.
Ірына Раткевіч нібыта пратакол інспектара ДАІ прачытала:
После совместного мониторинга состояния аварийности на дорогах специалисты дорожных служб и ГАИ решили усилить информационное содержание дорожных знаков, прибегнув к нестандартным методам. Теперь каждый участник дорожного движения сам для себя решит, что сильнее: знаки или копыта.
Жанна Раўдановіч у гэтую ж тэму мае свой варыянт, не пратакольны:
Смелым шагом конь идёт
И пример он подаёт:
Знаки надо соблюдать –
Даже коник должен знать!
В наше время конь умнее –
Шеей крутит, не жалея!
З той жа «оперы» і «арыя» Таццяны Яновіч:
Конь у роспачы стаяў
Каля шыльды, разважаў:
«Раз калёсы адчапiў –
Пешаходам, мабыць, стаў?
Я па правiлах пайду
Ды i iншых навучу».
Згодная з ёй і Міраслава Якіменка:
Вось цяпер я без калёс –
Значыць, пешаход;
Па пераходзе я пайду
І ад бяды ўсiх адвяду.
А Дзмітрый Гаўрыловіч прыпісвае коніку зусім іншыя, прама супрацьлеглыя, думкі:
А я не пешеход, я транспортное средство!
Няважна – пешаход ці «транспартны сродак» (ух, як зводзіць зубы ад усіх гэтых «транспартных сродкаў», «хлебабулачных вырабаў» і іншай «пратакольнай» лексікі, якая вужакай лезе ў жывую мову!). У любым выпадку на дарозе варта быць асцярожным. Гэта раіць каню Рэгіна Дрэма:
Стал народ у нас богатый –
Гироскутер, самокаты…
Кони, вы уж не спешите,
А знаки новые учите!
По сторонам ты,
коник, не глазей –
На дорогах бояться
надо уже людей!
І яна ж дадае:
Говорят, что никотин
Лошадь убивает!
Не ходи туда один,
Там народ ведь обитает!
А Капіталіна Пятроўская ўбачыла на здымку перш за ўсё прыгожую, грацыёзную жывёліну – і гэтай тэме прысвяціла некалькі подпісаў. Не забыўшыся, вядома, і пра каханне:
Лошадка – тоже пешеход,
По переходу перейдёт.
Пусть любуется народ –
Какая грация идёт!
Я люблю свою лошадку.
Причешу ей шёрстку гладко,
Копыта лаком ей покрою –
Не будет от коней отбоя.
Вдоль по улице идёт –
За собой табун ведёт.
Я не пойду, в сторонке встану.
Я любоваться не устану!
Пра каханне і простае шчасце звычайнай кабылы, якая, між іншым, таксама жанчына, – яшчэ два кароткія варыянты Рэгіны Дрэмы:
Ждёт своего принца – Белого Коня!
(Ды хто ж яго не чакае?...)
Шукае сваю падкову шчасця!
(Ды хто ж не спадзяецца знайсці тую падкову? Толькі хто яе страціў? І дзе?)
А рэалістка Ванда Масцяніца ўбачыла на здымку ферму – і адразу зразумела, якое «простае жаночае шчасце» свеціць кабылцы:
Ферма – справа знатная,
Кабыла – працаўніца выдатная…
І траву паскубаць беднай, пэўна, няма калі, спачувае адвечнай вясковай працаўніцы Ванда:
Дарогай пруць аўтамабілі,
Імчаць, нібы галодны свет!
Дык прапусціце вы кабылу!
Яна ж таксама – на абед.
Ды і як не паспачуваць, калі такіх працаўніц у вёсцы засталіся лічаныя па пальцах адной рукі асобіны! «Няма таго, што раньш было…»
Пра тое вельмі трапна піша ўжо згаданая Ларыса Гупянец:
«Адзін робіць, сем ляжыць», –
Так раней казалі.
«Трэба жыць, як набяжыць...»
Вось і прычакалі:
На пяць вёсак – адзін конь,
Тры свінні, карова.
Мазалі на ўсю далонь –
Толькі ў Пятрова.
І ад той жа Ларысы Гупянец – незвычайны, ні на што не падобны лірычны верш, ад якога ў тых, хто па-сапраўднаму ведае і любіць коней, пэўна ж, зашчыміць сэрца. У многіх, напэўна, была ў дзяцінстве такая ласкавая, рахманая Маруська, якая разумела без слоў… Забягаючы наперад, скажу, што гэты зусім не смешны, але вельмі цёплы і шчыры варыянт не ўвайшоў у лік пераможцаў, але за яго Ларысе ад мяне асабістая ўдзячнасць.
Пасётся лошадь.
Ест траву.
«Маруська!» –
Тихо позову.
Она меня услышит –
И вздрогнет.
И подышит…
Кругом машины тарахтят,
Маруську заменить хотят:
Хлеб возят,
Сено косят.
И травки не попросят.
И не вздохнут так тяжело…
И не подышат так тепло…
Што ж атрымалася ў выніку?
Пасля галасавання ўсіх членаў журы высветлілася, што найбольш балаў набрала усё ж Ларыса Гупянец – праўда, з іншым варыянтам, дзе «мазалі на ўсю далонь толькі ў Пятрова». На другім – апынулася Таццяна Яновіч. А на трэцім – адразу два ўдзельнікі: Ванда Масцяніца з варыянтам, дзе кабыла спяшаецца на абед, і Жанна Раўдановіч.
Віншуем пераможцаў – іх чакаюць рэдакцыйныя прэміі. (Таццяну Яновіч і Жанну Раўдановіч просім паведаміць рэдакцыі свой адрас.)
