Хто стаў пераможцам чарговага этапу конкурсу “Што б гэта значыла?”

Калі аб’яўлялі чарговы этап конкурсу «Што б гэта значыла?», то, шчыра кажучы, нас адольвалі сумненні: ці змогуць прыдумаць чытачы нешта цікавае, арыгінальнае і смешнае да не зусім звычайнага і не кожнаму зразумелага здымка? Ды дарэмна мы недаацэньвалі крэатыў нашых канкурсантаў! Пастаянныя і новыя ўдзельнікі прайшліся па невядомай пачвары ўздоўж і ўпоперак – і чаго толькі ні прыдумалі!

Але толькі Аляксандр Хары­тонаў назваў рэчы сваімі імё­намі і расказаў, што ж уздымаецца над дахамі дамоў.

Среди лампочек-гирлянд
Засверкал, как бриллиант, 
Надувной восстал дракон.
Выше крыш поднялся он!
Привезли его не зря
К нам китайские друзья,
Чтоб ватаги детворы
С его ездили горы.
Стал, надувшись, враз силён,
Малышнёю заселён.
Всех ребят принять он рад –
Даже целый детский сад!

Праўда, у Аляксандра ёсць і іншыя варыянты, што называецца, на злобу дня:

Сказка словно ожила,
В Островец с небес сошла…
Что на крыше усмотрел?
Змей Горыныч прилетел!
Посреди стоит двора.
Разбежалась детвора.
В наше время непростое
Людям видится другое:
Вдруг соседняя страна,
Где давно идёт война,
Дрон заслала боевой,
Заграничный, с хитрецой?
На него глядят с опаской:
Не сравним совсем со сказкой.
Призадумайтесь, друзья, 
Сказка – ложь, венец вранья.
Ну а змей в реальной яви
Лжи претензий не предъявит.

А яшчэ, на думку Аляксандра Харытонава, дракона можна прыстасаваць для барацьбы з незаконнымі пабудовамі – яму, крылатаму, лепш відаць розныя парушэнні:

Стал народ жуликоватый –
Незаконно строит хаты.
Соблюдали чтоб  закон,
Прилетел большой дракон.
С высоты огромной роста
Нарушенья видеть просто.
Нет лазеек для жулья
И незаконного жилья!

Але членам рэдакцыйнага журы найбольш спадабаўся (скажу, забягаючы наперад) под­­піс, у якім Аляксандр Хары­тонаў папярэджвае: трэба меней піць! (І ў гэтым з ім нельга не пагадзіцца).

В воскресенье это было…
Шёл подвыпившим домой.
Взгляд поднял... 
О, боже милый!
Змей на крыше надо мной!
В этом мире всё поблекло,
Закружилась голова,
Солнце яркое померкло
Перед видом существа.
Неужели так бывает?
Может, я с ума схожу?
Змей над крышею летает…
Завороженно гляжу.
Нет, не верю я виденьям!
Надо просто меньше пить
И по злачным заведеньям
Прекращать пора ходить!

Стас Курыла згледзеў на здым­ку беларускага цмока – і так перапужаўся, што ажно перажагнаўся:

Здані сярод дня ў вачах.
Цмок узбіўся аж на дах!
Трэба, каб не заікацца,
Тры разы перажагнацца.
Зрэшты, яшчэ пытанне, ка­му страшней – людзям, што ўба­чылі цмока на даху, ці самому цмоку ад сустрэчы з людзьмі. Паразважаўшы, Стас Курыла вы­браў апошні варыянт:
Па-над дахам ляціць цмок…
Выклікаць жадае шок.
Толькі людзям не да шоку –
Самаму больш страшна цмоку.
Ды ўжо ж… У сённяшнім жыцці ёсць рэчы і больш страшныя, чым цмок на даху.

Тым больш  што, на думку Ларысы Гупянец, беларускі Цмок не добры і не злы – ён па-беларуску хітры і мудры!

Зрэшты, можа гэта і не цмок зусім, а Змей Гарыныч з казкі? А што галава толькі адна, дык, можа, іншых не відаць за дамамі? Ці не паспелі яшчэ адрасці пасля таго, як Іван Царэвіч ссек іх вост­рым мячом...

І на гэтую тэму ёсць варыянты ў нашых канкурсантаў. 

Вось, да прыкладу, што піша Стас Курыла:

Змей Гарыныч ўсіх баіцца.
Сучасны свет яму нямілы.
У казках больш няздольны біцца,
Не разлічыў магутнасць сілы.

У Яны Галіны новае конкурснае заданне напачатку выклі­кала неразуменне: 

«Вось і чарговы «падкідыш», – піша яна. – Хто гэта? Думаю, рашаю, гадаю… Трубачыст? Не… Дзед Мароз у карнавальным касцюме Пегаса з навагоднімі падарункамі?
Крылаты конь Пегас
Прыляцеў на дах
І з-за канька цікуе…
Шукае той крыштальны гмах –
Школу, дзе з гулам 
дзетвара віруе.
Дарункі дзецям ён прынёс –
Ноутбукаў і «дзясятак» 
поўны воз!

А далей у Яны Галіны ў чарговы раз абудзіліся настальгічныя ўспаміны:  

«Коні, коні… Дзе тыя выганы з табунамі? Ці чуеце вы калі іржанне каня? Не… Ціха.. Глуха… Калісьці было: конь – гэта хлеб, соль і мёд для селяніна. Драўляныя конікі на каньку хаты, змайстраваныя рукамі гаспадара, былі для яго як герб, як ахоўнік. 
Драўлянымі коньмі 
продкі ўпрыгожвалі дахі
Цяпер – гумовай пачварай 
псуюць велічныя гмахі».

Пра канькі да дахах памятае і Капіталіна Пятроўская:

Раньше строили дома
С фронтоном высоким,
Украшали их коньком –
Горбунком далёким.
Этот горбунок из сказки
Людей веселил,
Доброту и ласку
В дом он приносил.
Где б сейчас коньку приткнуться?
Хочет он украсить дом,
Чтобы весело, счастливо 
Жили люди в нём.

Амаль што гімн склала коням Яна Галіна:

Коні, коні! Вас так многа
Праца вашая – дарога.
Ход ваш – пры сядле, 
пры брычцы ці за плугам…
То алюрам, то галопам,
А то рыссю ці падскокам.
Саловыя,  каурыя, вараныя, 
Танкаскурыя, доўгагрывыя, 
гнядыя,
Коні ў яблыках, рыжыя, сівыя…
Чую стук далёкі скакуноў,
Бачу іскры з-пад падкоў. 

І закончыла жанчына падзякай: «Не забыў крылаты конь пра стары люд, падкінуў яму ўспа­мінаў – як па­дарунак да новага 2025 года».

Набліжэнне Новага года стала яшчэ адной папулярнай тэмай у канкурсантаў. Ды і як не быць таму: адыходзячы год прайшоў пад знакам Дракона – ці не гэты яго сімвал узбіўся на дах?

Вось, да прыкладу, што піша Галіна Мінкевіч: 

Уходит год Дракона,
Ползёт Змея на смену,
Да, было много звона, 
Пустого откровенно. 
Эфир перемешался 
Прогнозом негатива, 
Дракоша растерялся 
От путаного чтива.

У той жа «танальнасці» – варыянт Валянціны Масцяніцы:

Здае пазіцыі Дракон –
Ён са страхі спаўзае плаўна,
Ды ўжо Змяя паўзе на трон,
Дзе будзе гаспадарыць слаўна!

А Ларыса Гупянец звярнула ўвагу, што на здымку – не толь­кі дракон (ці цмок, ці Змей Гарыныч), але і ёлачная гірлянда, і яна – не меншы сімвал Новага года за заморскую пачвару. Менавіта гірлянда сваім бляс­кам дорыць радасць людзям, а дракон на здымак проста так трапіў, можа, міма пралятаў… 

Забыли гирлянду убрать 
после Нового года.
Гирлянда подумала: 
«Знать, не случайно! 
Ну, что ж...
Задача моя  (вопреки даже
 козням погоды!) –
суметь сделать так,
чтоб весь год был 
 на праздник похож!»

Зрэшты, Дракон не толькі ў якасці сімвала адыходзячага года па кітайскім гараскопе стаў героем многіх вершаваных под­пісаў да конкурснага здымка.

Рэгіна Дрэма палічыла, што

Дракона дзецi так «дасталi»,
Што ажно на дах загналi.
Цяпер Дракон антэнай 
служыць,
Жыве, нi кропелькі не тужыць!

У другім варыянце Рэгіна знай­шла яшчэ адну нагоду для радасці дракона, які пасяліўся на даху:

А дракону всё равно:
Давно прижился он на крыше!
Принцессы рядом нет давно,
И без неё намного тише.

Сапраўды: з гэтымі прын­цэ­самі – адны праблемы і расстройствы…

А хочаце жыць з драконам у міры і згодзе – прынамсі, рэшту гэтага года – то зрабіце так, як раіць Валянціна Масцяніца:

Людзі цягнуць кола
Альбо барану кладуць,
Каб зручна было буслу
Гняздо сабе зрабіць.
Дык палажыце вы саломы
Гэтаму звярку!
Дракоша вам аддзячыць
За гэту цеплыню.

Гэты этап конкурсу атрымаўся ўраджайным і разнастайным не толькі па колькасці ўдзельнікаў і дасланых імі подпісаў, але і па колькасці пераможцаў.

Большасці членаў рэдакцыйнага журы найбольш спа­дабаўся варыянт Стаса Курылы, які раіць тры разы перажагнацца, каб не заікацца, убачыўшы цмока на даху.

На другім месцы апынуўся Аляк­сандр Харытонаў з варыян­там, у якім аўтар раіць менш піць.

На трэцім – Валянціна Масця­ні­ца  («Здае пазіцыі дракон – ён са страхі спаўзае плаўна») і Рэгі­на Дрэма («Дракона дзецi так «дасталi», што ажно на дах заг­налi»).

Віншуем пераможцаў і ўсім удзельнікам жадаем поспехаў у новым этапе конкурсу.

Текст: Нина Рыбик