Хто найбольш трапна падпісаў конкурсны здымак? Падводзім вынікі конкурсу


Калі мы прапаноўвалі прыдумаць арыгінальны подпіс да фотаздымка Таццяны Гайдук (дарэчы, іншыя чытачы таксама могуць дасылаць фота для конкурсу), то, прызнаемся, прадбачылі магчымыя варыянты адказаў. І ў сваіх прагнозах амаль што не памыліліся.

Многія ўдзельнікі так і гэтак перапісвалі вядомы вершык са словамі «Стаю на асфальце, у лыжы абуты…»

Вось што піша Таццяна Санюк:

Стаю на траве я, у лыжы абуты.

Ці лыжы не змазаў, ці што перапутаў.

І ў Міраславы Якіменкі ёсць варыянт з той жа заезджанай оперы:

Стаю на траве я, у лыжы абуты...

Цi лыжы не едуць, цi я шызануты.

У той жа танальнасці – адзін з подпісаў Рэгіны Дрэмы (Рэгіна звычайна адным не абмяжоўваецца, яна шматпрофільны аў­тар, але пра іншыя далей):

Стою на траве я, в лыжи обутый…

Люди считают, что я шизанутый.

Не думайте, я не дебил:

Путёвку на лыжный курорт 

Я по скидке купил!

На думку Рэгіны Дрэмы, «са скідкай» цяпер можна купіць не толькі пуцёўкі на лыжны курорт:

Колькi ж дуры трэба мець у галаве,

Каб на лыжах ездзiць па траве!

Сцеражыцесь, добры людзi:

Купiў правы, то і на машыне ездзiць будзе!

Без вядомай цытаты, але ў тую ж тэму і адзін з варыянтаў Аляксандра Харытонава:

Можно разное подумать...

Кто-то скажет: охламон!

Ноги в лыжи зачем всунул?

Сумасшедший, видно, он.

Снег давно пропал повсюду...

Улыбаются в кулак.

То ли пьян в умат придурок, 

Толь законченный дурак!

Другую прагназуемую ў сёлетнюю бяс­снежую зіму тэму коратка і ёміста агучыла Галіна Лук’янава: «Якая зіма, такі і спорт».

Гэткім жа лаканічным і на здзіўленне празаічным аказаўся вядомы астравецкі паэт Аляксандр Марозаў: «Вынікі глабальнага пацяплення клімату», – такую выснову робіць Аляксандр. І дадае са скрухай: «Калі вельмі хочацца зімы…»

Тэму глабальнага пацяплення закра­нулі ў розных ракурсах многія канкурсанты.

Вось што піша Валянціна Масцяніца:

Нету снега на дворе

И мороза тоже.

И зима идёт в конец,

Не начавшись даже.

Чтоб сноровку не терять,

Каждый день ходила

Я на лыжах по траве,

Бегала, скользила.

И не надо так смотреть!

(Улыбаться – можно.)

Февраль месяц на дворе!

Только ехать сложно...

А гэта варыянт Ларысы Гупянец: 

На лыжах девушка скользит.

О, как прекрасен её вид!

Какой чудесный зимний день!

Кататься девушке не лень.

В долине ленточкой сверкает

Лесок, а рядышком овраг,

И ель так ярко зеленеет

И украшает березняк.

«Быстрее, выше и сильнее» –

Девиз у лыжников всегда.

Нет в жизни ничего главнее,

Чем лыжи, палки... и трава.

І Валянціна Журэйка мае што сказаць па гэтай тэме:

Кажуць людзі, 

што зіма

Ужо 

не за гарамі…

І таму ужо пара

Рыхтаваць нам сані.

Але я схітрыць рашыў:

Лыжы новыя купіў!

Пра тое, што калі трэба рыхтаваць, а што калі – абкатваць, добра ведае Аляксандр Марозаў: «Кажуць, што сані трэба рыхтаваць летам, а лыжы – абкатваць».

А можа, герой (ці гераіня? Адразу і не скажаш...) проста пераблыталі поры года? Так, да прыкладу, лічыць Рэгіна Дрэма:

Я на лыжах так каталася,

Што не заўважыла, як лета дачакалася!

І tanyawhite479 пасміхаецца: «Бабы жыта жнуць, а я з гары на лыжах еду».

Зрэшты, зіма, як і лета, паўтараецца штогод… Дык, можа, самы час пачынаць падрыхтоўку да навагодніх святаў? Так, прынамсі, раіць Валянціна Журэйка: 

Выбежал я в Новый год

Тёще за подарком.

Задумался – и не заметил,

Что бегу уже по лету.

Может, до зимы успею

От Снежной королевы

Принести ей орхидею?

У многіх варыянтах канкурсанты згле­дзелі трэніроўкі будучых чэмпіёнаў. Што ж рабіць, калі снегу няма? Аляксандр Марозаў лічыць, што «Добрага лыжніка адсутнасцю снегу не спалохаеш».

Аляксандр Харытонаў з гэтай нагоды напісаў амаль што паэму:

Лыжи смажу свиным салом,

Чтоб скользили по траве.

Снега нет, но будет слалом,

Коль есть мысли в голове.

Я не зря сюда приехал,

Лыжи, палки с собой взял.

Может быть, кому потеха...

Мне ж – ступень на пьедестал!

Зимы все теперь без снега

Не бросать же лыжный спорт! 

Нам, ребята, не до смеха,

Если сам собой не горд!

При теперешней науке

Это, братцы, не беда...

Снаряженье взяли в руки –

И на горы, господа!

Будем с них теперь кататься,

Даже нежась от жары.

Лыжным спортом заниматься,

А не ждать одной поры.

І Стас Курыла раіць:

Каб на спаборніцтвах змагацца

І месца першае заняць,

Варта патрэніравацца,

Каб на лыжах устаяць.

Хоць увогуле Стаса Курылу конкурсны здымак прабіў на настальгічныя ўспаміны: «Як я люблю лыжны спорт! Асабліва біятлон… Яшчэ тлее ўва мне дзіцячая мара: стаць на лыжы – і наперад па белым снезе! Але ж няма ў мяне лыжаў… Шкада мары, так і згасне нездзейсненай».

(Падказка ад рэдакцыі: каб не губіць дзіцячую мару, лыжы можна ўзяць напракат у ФСК. Са снегам, праўда, цяжэй: у вялікім дэфіцыце ён сёлета, нават па вялікім блаце і за вялікія грошы не даюць.)

Стас прызнаецца, што на здымку згледзеў лыжы для трампліна ці для фрыстайла. Альбо для катання туды-сюды: можна ехаць уперад і назад. І вось як апісаў ён убачанае:

Вось так скочыў 

хтось з трампліна –

Ці то хлопец, ці дзяўчына?

Сто працэнтаў быў разбег!

Пакуль ляцеў, растаў ўвесь снег.

Складана фрыстайлам займацца,

Ды ёсць упэўненасць, мусіць.

Трэба шмат трэніравацца,

Каб стаць чэмпіёнам Беларусі.

Што ж, як кажуць, дай бог… 

Хоць Валянціна Масцяніца прыпа­добіла на здымку адну чэмпіёнку – калі не Беларусі, то раёна:

Астравецкая маланка Варановіч Галя

На лыжах катаецца ўдала.

Кожны год ў зімовы час

Да п’едэстала даязджала.

Зрэшты, неабавязкова станавіцца чэм­піёнам – на п’едэстале ўсе не змесцяцца. Бег на лыжах па траве ды ў поўнай экіпіроўцы – найлепшы сродак для пахудзення, так лічыць Аляксандр Харытонаў. Аматары здаровага ладу жыцця, лавіце лайфак:

Я на лыжи с утра встану,

Отмету насмешки прочь. 

То присяду, то привстану –

Тренируюсь во всю мочь!

Ну и что, коль я на лыжах

У природы снега жду?

Пусть один из сотни «рыжих» –

К цели правильно иду!

Моя цель – оздоровиться, 

Сбросить десять килограмм,

Чтоб в больницах не лечиться,

Не ходить по докторам.

И чем меньше будет снега,

Тем значительней успех:

Пропотев насквозь от бега,

Удивлю при взвесе всех.

Знать, такая тренировка

Мной придумана не зря.

Толще, чем экипировка,

Тем полезнее, друзья.

Знаю, цель осуществится –

Ведь не зря на лыжи встал.

Что задумал, то случится –

Жене, сыну обещал.

Але і трэніроўкамі залішне захапляцца не варта, каб не здарылася, як у сітуацыі, якую ўбачыў на здымку Юрый Скрыпнік:

Хотел на лыжах пролететь,

Чтоб сзади снега круговерть!

Но вдруг радикулит скрутил,

Так до весны вот и застыл...

Валянціна Масцяніца ідзе ў нагу з часам – і 

Аматарам лыжнага спорту

У «ЦікТоку» адкрыла старонку.

Глядзіце, як можна для смеху

Катацца на лыжах без снегу.

Ларыса Гупянец радуецца, што «Летом и зимой находим отдых свой».

Elenazapruds заклікае: «Через тернии – к звёздам!»

А на заканчэнне Аляксандр Харытонаў даслаў пазаконкурсны варыянт, які, спа­дзяёмся, выказвае думкі і адносіны да конкурсу «Што б гэта значыла?» усіх яго ўдзельнікаў:

Снимок каждый тут забавный...

Но задумайтесь, друзья:

Сколько мыслей родит славных,

Отвлечёт от бытия.

Лучше всякого кроссворда,

Прочих всех людских страстей.

Творит здесь не для рекордов

Креатив души твоей.

И неважно, кто какие

Занимает тут места...

Люди, творчеством «больные»,

Творят с чистого листа.

Добра, калі так і ёсць і прапанаваныя фотаздымкі абуджаюць у нашых чытачоў прагу творчасці. І хоць піша Аляксандр, што няважна, хто якія зай­мае месцы, мы, аб’явіўшы конкурс, мусім падвесці яго вынікі і адзначыць лепшыя, на думку журы, варыянты.

На гэты раз у нас два пераможцы: Юрый Скрыпнік і Аляксандр Харытонаў (ва­рыянт пра сродак для пахудзення) набралі па 120 балаў. Ларыса Гупянец, якая апела «лыжы, палкі... і траву» з 90 ачкамі на трэцім месцы. 

Віншуем пераможцаў і жадаем удачы ўсім у наступным этапе!



Текст: Нина Рыбик