Хроніка палявых работ у Астравецкім раёне на раніцу 1 красавіка
Хуткімі тэмпамі на Астравеччыне сеюць раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры.
Па звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, па стане на 31 сакавіка пад сяўбу збожжавых і зернебабовых падрыхтавана 3 610 га, што складае 22% ад неабходнага.
З даведзеным планам яравой сяўбы аграрыі справіліся на 17%: насенне прыгорнута ў глебу на 2 358 га.
Раннімі збожжавымі і зернебабовымі сельскія працаўнікі засеялі 42% адведзеных плошчаў. У лідарах замацаваліся КСУП “Гудагай” і “Гервяты”, дзе засеяна 690 (49%) і 580 (53%) га адпаведна. Добрыя тэмпы дэманструюць сейбіты РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, дзе насенне прыгорнута ў глебе на плошчы 412 га (43%). У КСУП “Міхалішкі” і “Варняны” – 356 га (43%) і 290 (24%).
Сярод культур лідзіруе ячмень, пад які сёлета адведзена 3 475 га. Засеяна 43% плошчаў ад запланаваных. Авёс зойме 1 005 га (пасеяна 32%). На долю яравой пшаніцы прыпадае 510 га – насенне ў глебу прыгорнута на 58% плошчаў. Амаль на 500 га будуць расці зернебабовыя (пасеяна 40%).
Механізатары не толькі прыгортваюць насенне ў глебу, але і падкормліваюць азімыя. Збожжавыя атрымалі мінеральныя ўгнаенні на плошчы 7 335 га (73%). Рапс падкормлены на плошчы 999 га (33%), шматгадовыя травы – на 3 641 (72%), сенакосы і паша – на 1 279 (11%).

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.
