Хроніка палявых работ на Астравеччыне на раніцу 11 красавіка
На Астравеччыне завяршаецца сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых культур – на раніцу 11 красавіка насенне прыгорнута ў глебу на 4 876 гектарах (89% ад запланаванага).
Першымі ў раёне іх сяўбу завяршылі КСУП “Гудагай” і “Гервяты”. КСУП “Міхалішкі” і РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” выканалі план на 96% і 89% адпаведна. У КСУП “Варняны” засеяны толькі 61% збожжавага кліна.
Нагадаю, вясной аграрыям давядзецца засеяць звыш 14 тысяч га (выканана 36%). Найбольш папрацуюць “гудагайцы” і “гервятцы”, якія прыгорнуць у глебу насенне розных культур на плошчы 3 412 і 3 380 га адпаведна. Яравы клін у КСУП “Варняны” складзе 2 711 га, РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” – 2 530 га, КСУП “Міхалішкі” – 2 241 га.
Пад цукровыя буракі сёлета адвядуць звыш 1 600 гектараў. КСУП “Гудагай” першым у раёне пачаў сеяць салодкія караняплоды – іх насенне прыгорнута на плошчы 50 гектараў.
Кукуруза зойме сёлета 6 138 га, з якіх на 1 200 яна будзе вырошчвацца на зерне.
