Хлопчык і дыназаўр: што б гэта значыла?
Дзе маглі сустрэцца маленькі хлопчык і вялізны дыназаўр? Пры якіх абставінах? Хто што думае пры гэтай сустрэчы? І чым яна закончылася? Ды і ўвогуле – ці дыназаўр на фота?
Пра ўсё гэта – ў подпісах нашых чытачоў да здымка Святланы Фёдаравай.
Хмарачосы-дыназаўры
А я маленечкі такі,
Галаву стаю, задраўшы,
Глядзець мушу з-пад рукі.
Ды той жа Стас Курыла і супакойвае перапалоханага хлопчыка:
Зазірнуў добразычліва ў госці
Файны дыназаўр, вясёлы, мілы.
Каб ласкава абняць кагосьці,
Раскінуў свае магутныя крылы.
І страху тут няма ні ў кога,
Ахвоты не стае баяцца.
Не важна, стагоддзя ён з якога.
Момант які –
з дыназаўрам пазнацца!
І Міраслава Якіменка лічыць, што не такі страшны дыназаўр, як яго малююць. Прынамсі, сучасны, надзіманы, якіх часта можна пабачыць на розных святах:
Хлапчына ледзь не абамлеў,
Дыназаўра як сустрэў.
Добра, ветру не было –
Дыназаўра не знясло.
А Валянціна Масцяніца з адвечнай вясковай прагматычнасцю ды аптымізмам прапаноўвае свае варыянты практычнага выкарыстання цуда-жывёліны з далёкіх тысячагоддзяў:
Каб вароны не ляталі
І лісіца не прыйшла,
Змайстравалі дыназаўра
Мы ля нашага двара.
Тут і дзеці бавяцца,
І суседзі сварацца,
І пры свяце ля дракона
Грэх не выпіць самагону.
Сапраўды, карысная рэч можа атрымацца! Варта ўзяць на заметку тым, хто хоча арыгінальна і функцыянальна ўпрыгожыць свой падворак ці пляцоўку каля яго.
Максім Бекетаў, дакладней, яго герой хлопчык Вася, лічыць, што гэта не проста дыназаўр, а трыцэратапс.
У заапарк прыехаў Вася –
Хлопец з Філіпанаў.
Паглядзець на льва і малпу
Выпрасіў у мамы.
Добра ведаў хлопчык жвавы,
Як рычыць тыгрыца.
Ды паўліна хвост яскравы
Вельмі палюбіўся.
Але што гэта за дзіва
Падпірае неба?
Як не збегчы тут імкліва,
Не ўрасці ў глебу?
Растапырыў кіпцюры
Трыцэратапс Пеця.
Абдымашкі ён любіў
Больш за ўсё на свеце!
Не паддаўся хлопчык жаху,
Не ўцёк да мамы.
Ён у кніжцы Пецю бачыў,
Ён – адукаваны!
Як, вы не ведаеце, хто такі трыцэратапс? Не засмучайцеся! Скажу па сакрэце: і я не ведала. Ды Максім Бекетаў разам з адукаваным Васем з Філіпанаў зрабілі мне сорамна, я хуценька адкрыла «Вікіпедыю» і прачытала, што трыцэрáтапсы – вымерлы род раслінаедных дыназаўраў з сямейства цэратапсід, існавалі прыкладна ад 68 да 65 мільёнаў гадоў таму на тэрыторыі сучаснай Паўночнай Амерыкі. А цяпер, выходзіць, да нас завітаў іх нашчадак Пеця? І як тут не перапалохацца?
Але некаторыя з канкурсантаў лічаць, што гэта ўвогуле не дыназаўр. Да прыкладу, Аляксандр Харытонаў прыпадобіў у пачвары на здымку казачнага Змея-Гарыныча і напісаў пра яго амаль што паэму, але ўжо не казачную, а цалкам рэалістычную:
Змей-Горыныч в нашем парке,
Но с одною головой.
Ему место в зоопарке.
Настоящий он! Живой!
Разбежались все от страха,
Я один застыл пред ним
Очень вежливый, однако…
Что ж, давай поговорим…
Подаю ему я руку,
Он – когтистую свою.
Из кустов глядят в испуге
На решительность мою.
Целый час проговорили
Мы с чудовищем вдвоём
Жалко, сверстники не видят –
Снимок сделал я потом.
Зрэшты, ёсць у Аляксандра паэма і пра хлопчыка з дыназаўрам:
В Диснейленд попали с мамой.
Там мир сказочный – живой!
Мама выглядит усталой,
Еле тащится за мной.
Отдохнуть на лавку села.
«Походи, сынок, один.
Я под солнцем разомлела…
Далеко не отходи!»
Отошёл я чуть в сторонку
Замер, образом сражён:
Что за зверь идёт к ребёнку?
Не опасен ли мне он?
Зверь поднялся
очень страшный…
Птеродактиль? Динозавр?
И совсем поступок странный:
Говорит, как Минотавр…
Я ему хотел ответить,
Но разбужен мамой был
Не успел и сам заметить,
Когда сон меня сморил.
І Рэгіна Дрэма лічыць, што ніякі гэта не дыназаўр, а «Праект «БелАЗА».
І далей расказала пра сваю радасць (ці бяду? Вырашайце самі…)
Я утят малых купила,
Решила ферму развести.
Я старалась, я кормила!
Да сколько ж будешь ты расти?!
Міраслава Якіменка ўзгадала, што
Некалi ж хадзiлi i па Беларусi
Такія монстры, важныя, як гусi.
Шыi доўгiя, хвaсты…
Надавалi страхаты!
Каб сустрэлася з такiм –
Сэрца абарвалася б зусiм!
Салідарная з ёй і Капіталіна Пятроўская, якая таксама з настальгіяй успамінае:
Вот прежде времена-то были –
По улицам слона водили!
А теперь по улице
Шпацирует курица…
А сама-то величава!
Выступает, будто пава.
Ох, хороша! Ох, не плоха!
Такого б ей и петуха.
А ў наступным варыянце Капіталіна распрацавала цэлы бізнес-план па выкананні праграмы харчовай бяспекі:
Вот были б все такие куры –
Мясо бы возили фуры.
Хватило б нам и загранице.
Не надо с мелюзгой возиться!
У невядомага аўтара, які сціпла падпісаўся «Бабуля Лена», ёсць іншыя меркаванні і пра паходжанне гэтай жывёліны, і пра яе практычнае выкарыстанне:
Это, братцы, не курица!
Что за чудо, что за птица!
Вот на ней бы прокатиться…
Да где стремяночку достать
Примерно этак метров с пять?
Валянціна Масцяніца, якая жыве ў маляўнічым спондаўскім краі, багатым на ўсялякае звяр’ё, лічыць, што і гэтакі старажытны госць мог бы ў іх цудоўна прыжыцца:
Алені, лані і мядзведзі –
Усе нашыя суседзі!
Сям’ёй сваёю зранку
Выходзяць на гулянку.
Няма дзіва, што дракон
Рашыў прыжыцца з намі зноў!
Вось толькі ці ўсе звяры і людзі згодны на такое суседства?
Міраслава Якіменка відавочна пабойваецца – і яе герой таксама:
«Прыгажосць –
страшная сiла!» –
Так падумаў наш Цiмох.
Пакратаць звера ён не змог –
Апанаваў яго тут страх,
Наўцёкi даўся аж на дах.
Стас Курыла настроены куды больш пазітыўна:
Якая пташка сюды заляцела!?
З дапатопных
глыбокіх стагоддзяў?
Прывітаць хлапчука захацела,
Каб разам жылі мы ў згодзе.
Вось каб і ўсе ды заўсёды так!
Дана Вайцяхоўская прыпісвае дыназаўру такія думкі: «Гляджу я з вышыні і здзіўляюся пераменам…»
Праўда, не ўдакладняе, якім менавіта. Але ж калі пісаць пра ўсе перамены, якія адбыліся з таго часу, як вымерлі дыназаўры, то не хопіць не толькі старонкі, а і цэлай газеты!
Ларысу Гупянец у чарговы раз пацягнула на філасофскія глыбакадумныя разважанні: «Я дзесьці чытала, што дыназаўры вымерлі таму, што іх не гладзілі. Спадзяюся, што мужчыны не паўтораць падобнай памылкі з жанчынамі».
Ад сябе мусім дадаць: і жанчыны няхай не паўтараюць падобнай памылкі са сваімі каханымі. Усе любяць пяшчоту і ласку: і людзі, і дыназаўры…
А яшчэ Ларыса Гупянец узгадала, што часам нашы надзвычай прасунутыя ды не абцяжараныя выхаваннем дзеці лічаць «дыназаўрамі» сваіх бацькоў: «Часам дзеці думаюць, што іх бацькі – дыназаўры, – піша жанчына. – І ў нечым яны маюць рацыю. І не таму, што бацькі старыя, а таму, што вымруць яны рана ці позна. І застануцца яны, дзеці, адны на ўсім белым свеце… Пакуль самі не ператворацца ў дыназаўраў…»
Не вельмі вясёлая выснова, але ж праўдзівая!
Аднак рэдакцыйнаму журы на гэты раз найбольш спадабаліся казачныя паэмы Аляксандра Харытонава. На перамогу прэтэндавалі абедзве, але найбольш балаў – 150 – набрала пра Змея-Гарыныча ў нашым парку.
Па 100 балаў у Максіма Бекетава з адукаваным хлопчыкам Васем з Філіпанаў і ў Валянціны Масцяніцы, якая «змайстравала дыназаўра каля нашага двара».
80 балаў і трэцяе месца ў Капіталіны Пятроўскай з рацыяналізатарскай прапановай разводзіць такіх курэй, каб іх вазілі фуры.
Віншуем пераможцаў і жадаем ім, а таксама ўсім іншым удзельнікам конкурсу, поспехаў у наступным этапе.
