Каждый работник имеет право на отдых
Лета. Пачынаецца сезон адпачынкаў. У гэтай сувязі зусім нялішнім будзе нагадаць асноўныя палажэннi Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія тычацца адпачынку.Кожны работнік мае права на працоўны адпачынак, прызначаны для аднаўлення працаздольнасці, умацавання здароўя і іншых асабістых запатрабаванняў работніка, з захаваннем ранейшай працы і заробка.
Дзяржаўныя святы і святочныя дні, якія прыходзяцца на перыяд працоўнага адпачынку, у лік каляндарных дзён адпачынку не ўключаюцца і не аплачваюцца.
Працягласць асноўнага адпачынку не можа быць меншай чым 24 каляндарныя дні і абавязковая для ўсіх наймальнікаў. За шкодныя і небяспечныя ўмо-вы працы, за ненарміраваны працоўны дзень, за працяглы стаж працы работніку прадстаў-ляецца дадатковы адпачынак.
Наймальнік абавязаны выпла-ціць сярэдні заробак за час працоўнага адпачынку не пазней чым за два дні да яго пачатку.
Працоўны адпачынак за першы працоўны год прадстаўляец-ца не раней чым праз шэсць месяцаў працы ў наймальніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Працоўным кодэксам (да прыкладу, жанчынам, якія маюць двух і больш дзяцей ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў ці дзіця-інваліда, работнікам, прынятым на працу ў парадку пераводу).
Працоўны адпачынак за другі і наступныя працоўныя гады падаюцца ў любы час працоўнага года ў адпаведнасці з чарговасцю прадастаўлення працоўных адпачынкаў.
Па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам працоўны адпачынак можа быць падзелены на дзве часткі. Пры гэтым адна частка павінна быць не меней чым 14 каляндарных дзён.
Наймальнік абавязаны прад-ставіць работніку працоўны адпачынак, як правіла, штогод. У выключных выпадках, калі прадстаўленне поў-нага працоўнага адпачынку работніку ў бягучым працоў-ным годзе можа неспрыяльна адбіцца на дзейнасці арганізацыі дапускаецца, са згоды работніка, перанос часткі адпачынку на наступны працоўны год. Пакінутая частка працоўнага адпачынку не можа быць меней 14 каляндарных дзён і прадстаўляецца да канца бягучага працоўнага года. Перанесеная частка працоўнага адпачынку па жаданні работніка далучаецца да адпачынку за наступны працоўны год ці выкарыстоўваецца асобна.
Частка працоўнага адпачынку, якая перавышае 21 каляндарны дзень, па дамове паміж работнікам і наймальнікам можа быць заменена грашовай кампенсацыяй.
-------------------------------------
Дзмітрый Дамарад, намеснік пракурора раёна.
