Католікі адзначаюць Вербную нядзелю
На здымку тры пакаленні адной сям’і, у якой трапятліва ўшаноўваюцца ўсе каталіцкія святы: Ганна і Міхаіл Міклісы, Вольга Багдановіч.
У нядзелю сотні людзей жывымі ланцужкамі пацягнуцца ў храмы, каб асвяціць вербачкі. Яны сімвалізуюць пальмавыя лісты, якімі віталі пры ўваходзе ў Ерусалім Езуса.Пасля вяртання дадому старэйшы ў сям’і, лагодна пастукваючы па спіне кожнага з блізкіх упрыгожанымі галінкамі, прамовіць запаветныя словы «Вярба б’е – не я б’ю…»