Кассовый чек поможет выиграть деньги
“Касавы чэк як шчаслівы білет” – рэкламная гульня пад такой назвай пройдзе ў Беларусі з 1 па 27 снежня.Традыцыйна напярэдадні Новага года праводзяцца мерапрыемствы для фарміравання падатковай культуры. Такім чынам у пакупнікоў хочуць сфарміраваць прывычку патрабаваць чэк пры набыцці тавараў, паслуг і работ. У бягучым годзе акцыя распаўсюджваецца з 1 па 27 снежня на чэкі пакупак у гандлёвых цэнтрах ТАА «Лагуна» (Брэст), «Old City» (Гродна), «Маяк» (Слуцк), «Магніт» (Магілёў), «Экспабел» (скрыжаванне Лагойскага тракта і МКАД), «Замак» і «Новая Еўропа» (Мінск).
«Пры набыцці любых тавараў у гэтых гандлёвых цэнтрах можна зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка гульні з дапамогай SMS-паведамлення або праз сайт МПЗ. Неабходна падаць даныя аб удзельніку гульні і касавым чэку для далейшага ўдзелу ў штотыднёвым розыгрышы прызоў, а таксама ў розыгрышы фінальнага прыза напярэдадні святкавання Новага года», – расказаў прэс-сакратар Міністэрства па падатках і зборах Сяргей Шкут.
Рэгістрацыя з дапамогай SMS і праз сайт Міністэрства па падатках і зборах бясплатная. Правіламі правядзення рэкламнай гульні прадугледжваюцца каштоўныя прызы ў выглядзе грашовага ўзнагароджання. У кожным гандлёвым цэнтры будзе разыгрывацца 5 штотыднёвых прызоў па Br1 млн 250 тыс. і фінальныя прызы па Br5 млн.
БелТА.
