Канстанцін Пятровіч упершыню прыняў удзел у рэферэндуме

Канстанцін Пятровіч родам з аграгарадка Палушы. Цяпер вучыцца на маркетолага ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на першым курсе. Галасаваць вырашыў у роднай вёсцы.

– Летам мне споўнілася 18. А значыць, сёлета я ўжо магу ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях і рэферэндуме. Галасую ўпершыню – і гэта самы адказны і запамінальны дзень, таму што мы выбіраем накірунак для далейшага жыцця. Спадзяюся, што змяненні, якія прапанаваны для ўнясення ў Канстытуцыю, прынясуць станоўчы эфект, які будзе весці нашу краіну толькі да лепшага, – адзначыў Канстанцін Пятровіч.

Ад камісіі для галасавання і раённага камітэта ГА БРСМ Канстанцін Пятровіч атрымаў падарунак. Яго юнаку ўручыла старшыня Палушскага ўчастка для галасавання Вераніка Трубкіна.


#референдум #конституция

Текст:
Фото: Елена Ярошевич