Калядкі прайшлі ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1


Фальклорнае свята “Прыйшла Каляда да нашага двара!” прайшло ў Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1.

Сёння як ніколі важна далучаць дзяцей да народных традыцый Радзімы, знаёміць іх з фальклорнымі святамі і выхаваць павагу да бацькаўшчыны. Менавіта таму падобныя мерапрыемствы ў нашай дашкольнай установе праходзяць часта.

У музычнай зале, прыбранай, як сялянская хата, гасцей сустракалі гаспадыня з гаспадаром. Прыходзілі калядаваць Каза, Мядзведзь, Цыганка. Калядоўшчыкі атрымалі гасцінцы ад гаспадыні, а госці пажадалі ёй на ўвесь год: “Каб нажалі сто коп жыта, каб сям’я была ўся сыта! Сто гадоў жывіце, дзетак расціце! Шчодры вечар, добры вечар усім людзям на здароўе!”

Было цікава і весела. Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларусаў, самім адчуць хараство народных абрадаў. 




Текст: Главный администратор
Фото: Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1