Какие детские оздоровительные лагеря откроют в Островецком районе
Якія дзіцячыя аздараўленчыя лагеры будуць працаваць у Астравецкім раёне летам і як атрымаць туды пуцёўку, карэспандэнт «АП» распытаў у спецыяліста аддзела адукацыі Вікторыі Лаўрэцкай.
– Каб атрымаць пуцёўку, законнаму прадстаўніку непаўналетняга трэба звярнуцца ў камісію па аздараўленні арганізацыі, у якой ён працуе. Там паведаміць звесткі пра тое, у які лагер хоча паехаць дзіця, яго дату нараджэння і тэрмін змены, – тлумачыць спецыяліст. – Пасля гэтага камісія накіруе хадайніцтва ў аддзел адукацыі на выдзяленне пуцёўкі для дадзенага дзіцяці.
Лічба
У раёне будуць адкрыты наступныя аздараўленчыя лагеры:
· 1 стацыянарны («Ластаўка»);
· 4 працы і адпачынку (у Гудагайскай, Варнянскай, Гервяцкай школ і СШ №2);
· 21 нестацыянарны (на базе ўстаноў адукацыі), з іх:
· 7 з кругласутачным знаходжаннем (на базе Варнянскай, Рымдзюнскай, Міхалішкаўскай і Альхоўскай школ),
· 14 з дзённым знаходжаннем (прышкольныя і ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі).
Акрамя таго, плануецца адкрыццё спартыўна-аздараўленчых лагераў: 1 – з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і 3 – з дзённым.
Падказка:
На сайце аддзела адукацыі ў раздзеле «Аздараўленне» змешчана інфармацыя пра кошт пуцёвак, а таксама інтэрактыўная карта летнікаў. На ёй пазначаны назвы, месцазнаходжанне, тэрмін работы змен і колькасць дзяцей, на якую яны разлічаны.
– У мінулым годзе адпачываў у «Ластаўцы» – першы раз, калі выправіўся ў такі лагер. Было класна: кожны дзень дыскатэкі, розная музыка! І пяць разоў на дзень нас кармілі – смачна. Шмат чаго і для нас, і мы рабілі: дні ўсялякія незвычайныя прыдумвалі, віншавалі імяніннікаў з днём нараджэння, у страйкбол гулялі, спартыўныя спаборніцтвы праводзілі... – расказвае Дзмітрый Юркойць з Варнян. – Сёлета зноў паеду ў «Ластаўку», і сябры мае – таксама. Мы выбралі першую змену, бо яна самая лепшая.
