Как праздновали 8 Марта жительницы Островетчины, интересовался корреспондент

Ці адзначалі 8 Сакавіка прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, якія падарункі атрымалі і ці стаялі ля пліты ў гэты дзень, высвятляў карэспандэнт.

1111111111.jpg

 Алена Масевіч, г. Астравец:
– Кожны год 8 Сакавіка я стаю не ля кухоннай пліты, а ля прылаўка – працую ў магазіне кветак. (Усміхаецца.) Але ад таго святочны настрой не губляецца: вы не ўяўляеце, колькі віншаванняў ад пакупнікоў чую, прычым з ранку да вечара. 
Цікава назіраць за мужчынамі ў гэты дзень. Яны няспыннай ракой ідуць за кветкамі – хто з ужо загадзя акрэсленай мэтай, што яму трэба; хто, наадварот, падоўгу разглядвае кветкі – вызначаецца з колерам, сортам; а хто і парады пытае. Найбольш карыстаюцца попытам цюльпаны, мімоза і касачы.
Звычайна перад работай віншую матулю – з сястрой купляем ёй кветкі і падарунак, і бягу на работу. А вось адзначаю жаночы дзень не заўсёды – напярэдадні і ў свята так натупаешся, што хочацца проста адпачыць.

2222222.jpg


 Дзіяна Іваніцкая, в. Ізабеліна:
– Восьмага Сакавіка – гэта традыцыйна кветкі і падарункі. А яшчэ віншаванні – ад родных, блізкіх, сяброў, калег.
Сёлета мае хатнія рана прачнуліся – і адразу з падарункамі да мяне. Штогод муж дорыць кветкі і часцей што-небудзь з касметыкі. Прычым не падказваю, што трэба, сам ведае – і гэта прыемна, значыць, уважлівы да мяне. (Усміхаецца.)
Раней з сябрамі 8 Сакавіка адзначалі – на прыродзе, калі надвор’е дазваляла, збіраліся. Цяпер жа гэта свята перайшло ў разрад сямейных: спачатку мяне віншуюць муж з дзіцям, потым едзем з падарункамі да мамы (свякроў. – Заўв. аўт.).
Усе хатнія клопаты ў гэта свята бярэ на сябе муж – акрамя пліты. Там ён не заві­хаецца, праўда, за адну страву адказвае: калі робім шашлык – то гэта на ім. (Смяецца.) 

3333333.jpg



Ірына Сальмановіч, в. Альхоўка:
– Адзначаць Жано­чы дзень пачала з 7 сакавіка: спярша на рабоце павіншавалі мужчыны-калегі, потым школьнікі прыйшлі з самаробнымі паштоўкамі (кожны год штосьці новае прыдумваюць), а вечарам з роднымі пайшла на канцэрт у мясцовы клуб.
А святочны ранак у мяне пачаўся з кавы ў ложак, прыгатаванага мужам і сынам сняданку, падарунка і кветак – абавязкова цюльпаны, яны з’яўляюцца ўвасабленнем вясны. Дарэчы, муж нават сам торт спёк – вельмі смачны. Ён умее і любіць кулінарыць. (Усміхаецца.)
У 8 Сакавіка да кухарства я дачынення не маю, як і да астатніх хатніх спраў, – адпачываю, пакуль мае мужчыны дзялуюць. Абавязковая традыцыя сям’і – віншаванне нашых матуляў.

44444444.jpg

 Вікторыя Касцючэнка, г. Астравец:
– Першы падарунак да свята атрымала напярэдадні: шакаладку «Алёнка» ад аднакласнікаў. У мінулым годзе былі блакноты. А вось першае віншаванне ў жаночы дзень атрымала ад таты, ён быў на працы і патэлефанаваў, калі я яшчэ спала.  Як пачула ў трубцы, што мяне чакае сюрпрыз, – вочы адразу расплюшчыліся. (Смяецца.) Пабегла да мамы павіншаваць са святам, абняла яе, пацалавала і, між іншым, пацікавілася, дзе мой падарунак. Я атрымала сертыфікат на карэкцыю броваў. Мабыць, сёлетняе свята было самым запамінальным для мяне, бо атрымала ў падарунак ад бацькоў тое, што хацела.
А потым з падарункамі і цюльпанамі паеха­лі з мамай бабуль віншаваць – Тарэса нас блінамі частавала, а Света – тортам. 

Текст: