Как чистят дороги от снега в Гудогайском сельсовете

Адным з асноўных пытанняў, якое хвалюе жыхароў Гудагайскага сельсавета, застаецца стан дарог.
Пасля снегападу, які прайшоў па Астравеччыне ў канцы мінулага тыдня і які час ад часу яшчэ пасыпае белай “мукой”, па дарогах некаторых населеных пунктаў Гудагайскага сельсавета не праехаць. Такога, па словах старшыні сельвыканкама Віктара Карповіча, не было даўно.
Заяўкі ў адказныя арганізацыі, у прыватнасці ДРБУ-159, пададзены даўно. Прасіў сельвыканкам дапамогі ў КСУП “Гудагай”. Толькі каб справіцца з такой колькасцю снега, патрэбен не адзін дзень.
Яшчэ адным пытаннем, вырашэння якога чакаюць жыхары Гудагайскага сельсавета, застаецца асвятленне вуліц. Спецыялісты раёна энергазабеспячэння замяняюць лямпачкі, якія перагарэлі, а таксама старыя энергазатратныя на новыя энегразберагальныя. Так, ужо пасвятлела ў Палушах, Індрубцы, Лазоўцы і Табарышках.
_____________________________________________________________
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
