Как правильно вступить в наследство?

У рэдакцыю газеты звярнулася жанчына з пытаннем аб тым, як правільна уступіць у спадчыну. Яна не можа прыйсці да адзінага рашэння з братам і сястрой, таму што на дом, у якім жылі бацькі, адсутнічаюць дакументы і тэхнічны пашпарт, зямля не прыватызаваная.

Па юрыдычную дапамогу мы звярнуліся да выконваючай абавязкі загадчыка юрыдычнай кансультацыі
Астравецкага раёна Валянціны Васільеўны Ёдзік.


– Спадчына адкрываецца ў дзень смерці спадчынадаўцы, нягледзячы на наяўнасць ці адсутнасць завяшчання. Таму што ў некаторых выпадках яно можа быць складзена на карысць, напрыклад, суседа. Аднак прыярытэтнае права на спадчыну маюць родзічы, – расказвае Валянціна Ёдзік. – На працягу шасці месяцаў пасля смерці блізкага родзіча трэба звярнуцца ў натарыяльную кантору па месцы смерці спадчынадаўцы з заявай аб атрыманні спадчыны.
Пры сабе патрэбна мець пасведчанне аб смерці і пашпарт, таксама ўказаць маёмасць, наяўнасць рахунка ў спадчынадаўцы. Натарыус самастойна робіць запыты ў іншыя структуры (БТІ, МРЭА і інш.).
Калі тэрмін падачы заявы ў натарыяльную кантору прапушчаны, трэба звяртацца ў суд. Аднак, калі сельвыканкам выдае даведку, якая сведчыць аб уступленні ў спадчыну, можна звяртацца да натарыуса.


-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ.


Фота з сайта aif.by.