Избранным депутатам вручили свидетельства
Чарговая сесія раённага Савета, акрамя таго што на ёй былі разгледжаны многія актуальныя пытанні жыцця раёна, азнаменавалася яшчэ дзвюма падзеямі. Па-першае, удзел у рабоце сесіі прыняў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук. Па-другое, дэпутатам раённага Савета 27-га склікання, якія атрымалі вотум даверу сваіх выбаршчыкаў 23 сакавіка, былі ўручаны адпаведныя пасведчанні і нагрудныя значкі.Знешнія атрыбуты іх паўнамоцтваў дэпутатам з пажаданнямі плённай працы ў прадстаўленні інтарэсаў сваіх выбаршчыкаў у раённым Савеце ўручыла яго старшыня Ірына Эдуардаўна Тальчук. Сама ж Ірына Эдуардаўна атрымала пасведчанне дэпутата з рук старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ігара Георгіевіча Жука.
Дэпутатам застаецца сваёй дзейнасцю апраўдаць давер, аказаны ім выбаршчыкамі.
Ніна РЫБІК.
