Из ненужного можно сделать многое

2
У Гродне падведзены вынікі абласной выставы-конкурсу вырабаў з другаснай сыравіны. На першы погляд здаецца, што са звычайнай пластыкавай бутэлькі нічога прыгожага не зробіш. Гэта вырашылі абвергнуць школьнікі – і даказалі, што з непатрэбных, на першы погляд, рэчаў можна зрабіць вельмі многае. Да таго ж вырабы гэтыя атрымліваюцца непаўторнымі і прыгожымі.

Таму ўдзельнікаў конкурсу “Цудоўнае з непатрэбнага” звычайна бывае вельмі шмат. І ў бягучым годзе на абласную выставу было даслана 390 работ з 20 раёнаў вобласці. Работы нашых удзельнікаў занялі дастойнае месца на абласной выставе – дзве з іх былі ўзнагароджаны Дыпломамі ІІІ ступені.
Так, прызёрамі абласнога конкурсу-выставы сталі Анжаліка Гурштын – выхаванка гуртка цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Чароўная Бусінка” (педагог – Наталля Рынковіч), якая з пластыкавай бутэлькі і дэкаратыўнай гліны выканала работу пад назвай “Лясная Дрыяда”, і Віка Дрэма, якая займаецца ў гуртку Валянціны Віннічак “Залаты вернісаж”. Яе “Чайныя сурвэткі”, выкананыя з поліэтыленнавых пакетаў, таксама прыйшліся даспадобы членам абласнога журы, за што і былі адзначаны дыпломам.