Итоги районного конкурса открыток “Победный май” подведены


Вынікі конкурсу самаробных паштовак «Пераможны май» падвялі ў Астравецкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

У кожнай намінацыі журы вызначыла па тры лепшыя работы. Іх аўтары атрымаюць граматы і падарункі ад арганізатараў. Яшчэ некалькі ўдзельнікаў будуць адзначаны спецыяльным прызам «Астравецкай праўды».

Умовы конкурсу былі дастаткова простымі: зрабіць паштоўку, якая адлюстроўвала б тэму Вялікай Айчыннай вайны і Перамогу ў ёй савецкага народа. А вось матэрыялы і тэхніку выканання арганізатары не абмяжоўвалі, каб не стрымліваць фантазію і спосабы яе перадачы. Парадавала, што ўдзельнікі гэтым скарысталіся – работы ўразілі і цікавымі кампазіцыйнымі рашэннямі, і разнастайнасцю тэхнік: малюнкі, аплікацыі, лепка, калажы і нават выпальванне па дрэве! На адных  паштоўках ужо з першага погляду адчувалася рука майстра, дызайн іншых вызначаўся простай дзіцячай непасрэднасцю.   


Паштоўка Пільвінскай Эвеліны, в. Ласі


Паштоўка Лізаветы Рыжэўскай


Субач Паліна, Трафімчык Александра, аг. Міхалішкі.

Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо