Итоги конкурса пасхальных работ подвели в Островецком центре творчества
Больш за сотню творчых работ работ даслалі на конкурс “Светлая Пасха” жыхары Астравеччыны. Сёння абылося ўзнагароджанне лепшых аўтараў.
Прапанову Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі правесці такі конкурс падтрымалі настаяцель астравецкай царквы Святых Апосталаў Пятра і Паўла айцец Георгій Савіцкі і лідары грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын” і БРСМ Ірына Раткевіч, Наталля Баніцэвіч і Вольга Максімава – і не толькі выступілі ў ролі членаў журы, але і падрыхтавалі для пераможцаў і прызёраў падарункі.
– Удзельнікаў гэтага конкурсу можна параўнаць з апосталамі, якія абвясцілі пра ўваскрэсенне Хрыста, бо сваімі работамі, прыдалучэннем да гэтай справы вы таксама нагадалі пра гэту падзею, – адкрываючы ўрачыстасць, заўважыў айцец Георгій і распачаў узнагароджанне.
Дэкаратыўна-прыкладное майстэрства і розныя ідэі для пасхальных кампазіцый дэманстравала 135 удзельнікаў – 15 з іх святкавалі перамогу: брат з сястрой Арцём і Ксенія Песлякі, Даніла Астрамэцкі, Ульяна Кумішча, Марыя Журэйка, Марыя Васіленка, Аляксандр Казлоўскі, Лізавета Рыжэўская, Марыя Шыманэль, 6 “В” клас СШ №3, Арына Кацінель, Аліса Трыбоцкая, Аляксандр Кабарда, Марыя Баратынская і Алена Ключнік.
– Калі дзецям прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе, мы з мужам з радасцю згадзіліся ім дапамагчы – стараемся заўсёды падтрымаць дачку з сынам ва ўсіх пачынаннях, – усміхаецца маці Арцёма і Ксеніі Таццяна Пясляк. – Прыродны матэрыял сабірала я з дзецьмі, наш тата займаўся матэрыяльным забеспячэннем: набываў клей, выпілаваў дошачкі, рыхтаваў пенапласт, кардон... Тады разам усё збіралі, фарбавалі, кампанавалі – і атрымаліся дзве, як аказалася, цудоўныя работы. Дзякуй арганізатарам! Будзем чакаць наступных конкурсаў.