Итоги операции "Нелегал" на территории Островецкого района
На тэрыторыі Астравецкага раёна з 22 па 25 мая праводзілася спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал”.
Падчас мерапрыемства супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў разам з органамі пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі праводзілі апрацоўкі рынку, аўтавакзала, сельскіх выканаўчых камітэтаў Астравецкага раёна, а таксама месцаў магчымага знаходжання і пражывання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Работа была накіравана на ўзмацненне кантролю за прабываннем замежных грамадзян на тэрыторыі раёна, выяўленне парушэнняў заканадаўства аб прававым палажэнні ў Беларусі, а таксама папярэджанне і спыненне гэтых парушэнняў.
У выніку правядзення гэтых прафілактычных мерапрыемстваў “Нелегал” было выяўлена дзевяць парушэнняў міграцыйнага заканадаўства Беларусі.
Да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.23.55 КоАП (парушэнне парадку ўезду, выезду і прабывання на тэрыторыі Беларусі) прыцягнуты двое грамадзян Літвы, двое – з Кыргызскай Рэспублікі і адзін – з Расіі.
У адносінах яшчэ аднаго расіяніна прынята рашэнне аб дэпартацыі ў добраахвотным парадку.
Акрамя гэтага да адміністрацыйнай адказнасці па ч.3-4 арт. 23.55 КоАП прыцягнуты двое беларусаў і адна грамадзянка Расіі – за прадастаўленне жылля замежным грамадзянам з парушэннем правіл прабывання або не забеспячэнне іх рэгістрацыяй.
Наталля АНІМУЦКАЯ, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі.