Инспекция по налогам и сборам по Островецкому району стала лучшей в области
Калегія інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці прайшла ў Гродне.Падчас пасяджэння былі падведзены вынікі работы інспекцыі за 2015 год і пастаўлены задачы па выкананні даходнай часткі бюджэта на 2016 год.
Закончылася мерапрыемства на прыемнай ноце: ганаровымі граматамі і падзякамі былі ўзнагароджаны лепшыя інспекцыі вобласці. Так, пераможцай абласнога агляду-конкурсу «Лепшая інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па раёнах Гродзенскай вобласці ў 2015 годзе» стала інспекцыя па Астравецкім раёне.
Астравецкая інспекцыя была ўзнагароджана яшчэ і падзякай за перамогу ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшае дасягненне па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў сярод інспекцый за 2015 год.
Віншуем – і так трымаць!
Алена ЯРАШЭВІЧ.
