Хотите стать пограничником? Учите английский!

У канцы кастрычніка ў інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй. На сустрэчу з педагогамі і курсантамі інстытута адправіліся і мы – вучні кадэцкіх класаў Гудагайскай сярэдняй школы.


Першы дзень восеньскіх канікулаў стаў для нас запамінальным дзякуючы паездцы ў Мінск, якую арганізавалі супрацоўнікі Смаргонскай пагранічнай групы. І прайшоў ён цікава і з карысцю.

Прагляд дакументальнага відэафільма пра органы пагранічнай службы і пра ўмовы паступлення ў інстытут, знаёмства з выставай узбраення, якім карыстаюцца пагранічнікі, наведванне вучэбных аўдыторый і знаёмства з умовамі быту ў курсантскім інтэрнаце – усё выклікала непадробны інтарэс. А ў дадатак да ўсяго сённяшнія курсанты інстытута пагранічнай службы прадэманстравалі навыкі рукапашнага бою.

Уразіла і афармленне вучэбных кабінетаў – падчас экскурсіі мы ўбачылі не толькі стэнд пра пагранічную заставу «Лоша», але і карту населенных пунктаў Астравеччыны. А яшчэ мы даведаліся, што ў інстытуце пагранічнай службы з замежных моў вывучаецца толькі англійская. Таму, калі хочаце стаць пагранічнікам – вывучайце англійскую мову, а яшчэ гісторыю Беларусі, матэматыку і беларускую ці русскую мовы, якія спатрэбяцца пры паступленні ў інстытут.


Дзмітрый ЯРАШЭВІЧ, вучань прававога класса Гудагайскай СШ.