Гудогайские школьники и пограничники сажали малину на границе
Актыўную дапамогу ў добраўпарадкаванні дзяржаўнай мяжы аказваюць ваенна-патрыятычныя класы – вучні гэтых класаў сумесна з ваеннаслужачымі пагранічнай групы высаджваюць маліну на ўчастках мяжы.Падобныя акцыі ўжо прайшлі ў Пастаўскім і Ашмянскім раёнах. А на мінулым тыдні да яе далучыліся вучні ваенна-патрыятычнага класа і выхаванцы гуртка “Юныя сябры пагранічнікаў” Гудагайскай сярэдняй школы.
Кадэты і гурткоўцы разам са сваім кіраўніком Таццянай Уладзіміраўнай Грыва адправіліся на пасадку маліны на ўчастку пагранічнай заставы “Лоша” і дапамаглі ваеннаслужачым у добраўпарадкаванні дзяржаўнай мяжы.----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
