Губернатор Гродненской области Владимир Васильевич Кравцов встретился с журналистами

Днямі ў Ашмянскім раёне прайшла чарговая прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта  Уладзіміра Васільевіча Краўцова.

Мерапрыемства  традыцыйна складаецца з дзвюх частак. У першай палове дня журналісты сустрэліся са старшынёй Ашмянскага райвыканкама Міраславам Эдмундавічам Сарасекам, а потым наведалі яслі-сад №7, сярэднюю школу  №1, знакамітую не толькі  сваім добраўпарадкаваннем, але і значнымі дасягненнямі і перамогамі вучняў і педагогаў. Не менш уражанняў пакінула знаёмства з гарадскім стадыёнам і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай. Закончылася знаёмства з Ашмянамі наведваннем краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча.


А потым у канферэнц-зале Ашмянскага райвыканкама   прайшла прэс-канферэнцыя старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта  Уладзіміра Васільевіча Краўцова, які адказаў на самыя актуальныя пытанні,  адрасаваныя яму прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.


У рамках мерапрыемства прайшло таксама ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі і прафесійных журналістаў Гродзенскай вобласці за 2014 год.


Больш падрабязна пра абласны семінар і прэс-канферэнцыю старшыні Гродзенскага аблвыканкама чытайце на нашым сайце і ў бліжэйшых выпусках раённай газеты.


Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.