Гродненскую область на конкурсе "100 идей для Беларуси" представит врач из Лиды

100 идей для Беларуси3D-прынтэр ўласнай распрацоўкі прадставіў урач з Ліды на абласной выставе-прэзентацыі рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Ён прадставіць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу.

Урач Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы Пётр Кізік стаў адным з пераможцаў абласной выставы. "Выканаў мару дзяцінства, якая, спадзяюся, выльецца ў нешта больш сур'ёзнае. Прынтар атрымаўся адносна недарагім, яго рынкавы кошт складзе каля 500 долараў, што ў разы танней замежных аналагаў. Зрабіць з яго дапамогай можна любую дэталь. Дома ўжо, напрыклад, прадукцыяй уласнай вытворчасці адрамантаваў сантэхніку", -- расказаў малады вынаходца.
Пераможцамі таксама прызнаныя праект па выкарыстанні адходаў шкляной прамысловасці ў вытворчасці доўгатэрміновай і яркай дарожнай разметкі, праект партатыўнага зараднага прыстасавання, сабранага з камп'ютэрнага металалому, ідэя вытворчасці ў Гродна пластыкавых рашотак для стварэння экапарковок на газонах.


Фота з сайта www.mgup.mogilev.by