Говорите детям о правилах поведения на дороге и сами будьте примером для них
У рамках праграмы “Узаемаразуменне” адной з галоўных задач Дзяржаўнай аўтаінспекцыі з’яўляецца прафілактыка дзіцячага траўматызму на дарогах, навучанне дзяцей правільным паводзінам у грамадскім транспарце і на вуліцы. У дарожных трагедыях з удзелам дзяцей часцей за ўсё вінаватыя дарослыя, якія з пагардай ставяцца да правілаў дарожнага руху і падвяргаюць небяспецы не толькі сябе, але і сваіх дзяцей.
З першай хвіліны з’яўлення дзіцяці на свет бацькі пачынаюць клапаціцца аб яго здароўі. Але аб адным відзе выхавання, ад якога таксама залежыць здароўе дзіцяці, часта забываюць – гэта правілы паводзінаў на дарозе і правілы карыстання транспартам.
Як толькі малое навучыцца хадзіць, патрэбна навучыць яго паводзіць сябе на дарозе. Навучанне дзіцяці правілам дарожнага руху павінна быць наглядным. Лепш за ўсё праводзіць яго ў рэальных умовах. Спачатку растлумачце правілы пераходу. На вуліцы разам абмяркоўвайце, чаго трэба асцерагацца, куды глядзець і калі можна пераходзіць дарогу. Разам з дзіцем свядома выбірайце складаныя пераходы з актыўным рухам, святлафорамі, указальнікамі і г.д. Калі вы пераходзіце вуліцу – паўтарайце прынцыпы бяспекі, тлумачце значэнне знакаў. Раскажыце дзіцяці, як правільна абыходзіць грамадскі транспарт.
Калі дзіця добра засвоіць законы дарог і будзе іх выконваць – бацькі могуць быць спакойнымі. І галоўнае – будзьце прыкладам для дзяцей, самі прытрымлівайцеся правілаў дарожнага руху!
--------------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
Фота з сайта lyceum8.ru.