"Горячий" сезон начался

На мінулым тыдні на Астравеччыне адбыліся адразу два пажары.


Першы выпадак зарэгістраваны 14 чэрвеня ў 0.10, калі на цэнтр упраўлення раённага аддзела па надзвычайных справах паступіла паведамленне аб загаранні драўлянага хлява ў вёсцы Рымдзюны Гервяцкага сельсавета.
Хлеў належыць 41-гадоваму слесару з СВК “Гервяты”. У выніку пажару знішчаны дах, прыбудова і перакрыцце.


 


А 17 чэрвеня ў 21.55 у вёсцы Вялікія Яцыны адбыўся чарговы пажар. Тут загарэўся былы склад  грубых кармоў. Па прыбыцці на месца пажарнага разліку пажарныя ўбачылі неэксплуатуемы закінуты будынак, ахоплены полымем. Як высветлілася, склад зняты з балансу кааператыва ў 2009 годзе і яго ў хуткім часе павінны былі знесці. У выніку здарэння будынак знішчаны, пацярпелых няма.
Прычыны здарэнняў у абодвух выпадках высвятляюцца.


Эдуард МАЛЫШКА.