Гервятские учителя снова стали учениками

4 кастрычніка ў нашай школе прайшоў дзень самакіравання. Некаторыя вучні атрымалі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў ролі настаўнікаў.

Напярэдадні мерапрыемства мы вызначыліся, хто які прадмет будзе выкладаць, звярнуліся да нашых настаўнікаў за дапамогай у падрыхтоўцы ўрокаў.
Адразу скажу, што атрымалася цікава. Аб гэтым сведчаць уражанні, якімі падзяліліся са мной і школьнікі, і самі “настаўнікі”. Анжаліка Мундуць (яна “выкладала” англійскую мову) запэўніла, што для яе гэта было сапраўднай радасцю. Цяжкасцей ні ў кога амаль не ўзнікала. Найбольш лёгкім, на думку Вікі Лукойць (“настаўніца” матэматыкі), было знайсці агульную мову з дзецьмі (яшчэ б!) “І ўсё ж, ці лёгка быць настаўнікам?” – спытала я ў сваіх рэспандэнтаў. Аказваецца, складана. Так лічаць і Карына Гудзінская, і Ксенія Лапуня, і Віка Лукойць, і Анжаліка Мізей, і Аксана Бараноўская, і Каця Кардзіс. А я лічу, што гэта – каму як. Калі настаўнік даб’ецца даверу вучняў, то тады яму лёгка працаваць. Адзначу, што і школьнікам нашым спадабаліся іх новыя “настаўнікі”. На уроках, па іх словах, было цікава, ды так, што нават ніхто не парушаў дысцыпліну.
Мне таксама давялося пабыць настаўніцай. А маімі вучнямі сталі педагогі нашай школы, для якіх я падрыхтавала ўрок “Зноў за школьнай партай”. Мае “дзеці” спазніліся на ўрок, парушалі дысціпліну (усё так, як у звычайным класе). Дарэчы, да выканання прапанаваных мной заданняў “вучні” аднесліся творча і справіліся з імі проста цудоўна. Яшчэ ў пачатку ўрока на пытанне “Чаго вы чакаеце ад урока?”, Оля Чубрык (настаўнікаў я называла па імёнах – яны ж былі вучнямі) сказала, што хоча вярнуцца ў школьнае дзяцінства, а Таня Максімюк выказала надзею, што на ўроку пакажа добрыя веды і не падвядзе настаўніцу. А Таня Раўдановіч сказала, што будзе вельмі ўважліва слухаць настаўніцу, каб як мага больш даведацца новага і карыснага.
“Вучні” працавалі ў групах, адказвалі на пытанні з розных галін школьных ведаў, рабілі афтальмапаўзу. У канцы ўрока я прапанавала класу напісаць сачыненне-мініяцюру на тэму “Калі б у мяне была магчымасць зноў стаць вучнем, то…”
Урок наш скончыўся хутка. Ні я, ні мае вучні нават не заўважылі, як праляцела 45 хвілін, якія дазволілі маім любімым настаўнікам на некаторы час зноў апынуцца за школьнай партай.
А я вырашыла для сябе: буду педагогам, бо няма на свеце больш чалавечнай, творчай і цікавай прафесіі!


-----------------------------------
Вікторыя АЛЕКСЕЯВЕЦ,
старшыня савета старшакласнікаў
Гервяцкай СШ.