Гервятская школа и Островецкий центр творчества детей и молодёжи стали победителями областного конкурса по благоустройству территории

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дзве перамогі атрымалі астравецкія ўстановы адукацыі ў абласным аглядзе-конкурсе па комплексным добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый «Квітней, мой край!»

Гэты конкурс праходзіць штогод, і кожны раз у лік прызёраў і пераможцаў трапляюць нашы школы.
На гэты раз на абласны этап была пададзена 131 заяўка.
Сёлета свае праекты школы рыхтавалі ў чатырох намінацыях: «Паклонімся вялікім тым гадам», «Этнічны сад», «Парадны кветнік» і «Кантэйнерны сад» – і ў многіх гэта сапраўды атрымалася прыгожа і незвычайна.
У лік пераможцаў абласнога этапу трапіла Гервяцкая СШ – іх работа была высока ацэнена журы, якое прысудзіла параднаму кветніку гэтай установы першае месца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

– У гэтым конкурсе мы ўдзельнічаем штогод, – расказвае дырэктар школы Валянціна Вацлаваўна Трышына. – І кожны раз стараемся прыдумаць нешта цікавае. На гэты раз прадставіць свае кветнікі, клумбы, горкі, вадаёмы і дэкаратыўныя элементы, размешчаныя на нашай тэрыторыі, мы вырашылі ў выглядзе перакіднога настольнага календара. І тое, што ў нас атрымалася, было высока ацэнена абласным журы.
Центр творчества квитней

Центр творчества квитней1У гэтай жа намінацыі другое месца было прысуджана Астравецкаму цэнтру творчасці дзяцей і моладзі, які таксама не першы год трапляе ў лік пераможцаў абласнога конкурсу.
Віншуем!

---------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.