Героям Первой мировой войны посвящена святыня в деревне Столбутево

Дзесяць гадоў таму ў ваколіцах вёскі Стаўбуцева вырасла каплічка святога Францішка. Яе на свае сродкі пабудаваў выхадзец з гэтай вёскі, а сёння – прадпрымальнік з Мінска Францішак Жылка. Каплічку ён прысвяціў героям Першай сусветнай вайны, сярод якіх былі і родныя самога Жылкі.

Першая субота кастрычніка – традыцыйная дата правядзення памінальна-ўрачыстай службы ў стаўбуцеўскай святыні. Вось і сёлета для ўдзелу ў Імшы ў вёсачку з’ехаліся ўсе святары з навакольных касцёлаў. Літургію адправіў ксёндз Павел з Жодзішкаў. А культурную праграму вось ужо трэці год запар забяспечваюць астравецкія самадзейныя артысты: пасля заканчэння службы ансамбль “Польскае рэха Астраўца” паўтары гадзіны дарыў свае песні мясцовым жыхарам,вясёлыя і шчымліва-сумныя, на польскай, бела- рускай і рускай мовах. І раўнадушных сярод слухачоў не было. “Сапраўдныя артысты!” – казалі стаўбуцеўцы і, не шкадуючы далоняў, горача апладзіравалі. А Францішак Жылка адззячыў артыстам вялікім тортам.


-----------------------------
Францішка КРАСКО.